Завіша Чорны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
паводле крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Zawisza_Czarny?oldid=371610276
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:35, 4 ліпеня 2010

Заві́ша Чо́рны гербу «Суліма» (па-польску: Zawisza Czarny z Garbowa; каля 1379, Стары Гарбуў, Польшча — 1428, Галубацкая крэпасьць, Сэрбія) — польскі шляхціц і рыцар. Служыў жаўнерам і дыпляматам за польскім каралём Уладыславам II і вугорска-багэмскім каралём Жыгімонтам Люксэмбурскім. Атрымаў мянушку «чорны рыцар» праз колер сваіх валасоў, твару і дасьпехаў. Дасьпехі захаваліся і зараз захоўваюцца ў кляштары ў Яснай Гуры.

Zawisza Czarny in a detail of Jan Matejko's Battle of Grunwald

Біяграфія

У 1410 годзе Завіша Чорны ўдзельнічаў у бітве пад Грунвальдам супраць Тэўтонскага Ордэну. Пасьля бою ён прапанаваў каралю польскаму Ягайлу і вугорскаму Жыгімонтам Люксэмбурскім заключыць мірны дагавор, які стаў вядомы як Любоўльскае пагадненьне, альбо «закладная змова». У гонар падпісаньня дамовы быў праведзены рыцарскі турнір з удзелам 1500 рыцараў, дзе Завіша атрымаў перамогу.

Шмат разоў выконваў пасольскія даручэньні Уладыслава II і Жыгімонта Люксэмбурскага. Быў адным з шасьці дыпляматаў, што рэпрэзэнтавалі Каралеўства Польскае на Канстанцкім саборы. На ім быў адным з тых нешматлікіх асобаў, якія падтрымалі царкоўныя рэформы Яна Гуса і пасьлядоўна выступілі супраць ягонага асуджэньня і пазьнейшага пакараньня.

У 1416 удзельнічаў у турніры ў Пэрпіньяне, дзе перамог знакамітага рыцара Джона Арагонскага. У наступным годзе быў прызначаны старастам крушвіцкім. Неўзабаве ажаніўся з Офкай, удавой брата багемскага караля Вацлава IV.

Завіша ўдзельнічаў у гусіцкіх войнах на баку караля Жыгімонта. Пасьля паразы караля ля Кутнай Гары Завіша быў паланёны чэхамі і вызвалены пад вялікі выкуп. У 1428 годзе Завіша са сваёй сьвітай далучыўся да Жыгімонта ў змаганьні супраць туркаў-атаманаў. Падчас гэтай катастрафічнай кампаніі каралеўскае войска атрымала паразу ў бітве пад Галубацам на беразе Дунаю (цяпер на тэрыторыі Сэрбіі). Завіша на чале атраду прыкрываў адступленьне войскаў праз Дунай, і быў забіты туркамі.

Меў чатырох сыноў: Завішу, Яна (загінуў ў бітве ля Хойніцаў), Марціна і Станіслава (абодва былі забітыя ў бітве ля Варны), а таксама дачку, імаверна названую Барбарай.

Ушанаваньне памяці

Пасьля сьмерці быў усхвалены польскім гісторыкам Янам Длугашам, паэтам і канонікам гнезьненскім Адамам Сьвінкам, а таксама каралём Жыгімонтам Люксэмбурскім. Для палякаў стаўся героем народнае творчасьці за свае храбрасьць, надзейнасьць і адданасьць. Гімн польскіх скаўтаў завецца «Polegać na nim jak na Zawiszy» (па-беларуску: спадзявацца на яго бы на Завішу).

На помніку, усталяваным у Галубацкай крэпасьці, выбіты надпіс: «У Галубацы ягонае жыцьцё было забранае туркамі ў 1428, славутага польскага рыцара, сымбалю сьмеласьці і гонару, Завішы Чорнага. Слава герою!»

У ягоны гонар названыя некалькі польскіх футбольных і іншых спартовых клюбаў, напрыклад, «Завіша Быдгашч».

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Polski Słownik Biograficzny, том VI, biography Farurej Jan z Garbowa, Brother of Zawisza
  • Beata Możejko, Sobiesław Szybkowski, Błażej Śliwiński Завіша Чорны з Гарбуву гербу Суліма = Zawisza Czarny z Garbowa herbu Sulima. — Гданьск: WiM, 2003. — 136 с. — ISBN 83-918873-4-0