Зьміцер Касмовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:19, 4 верасьня 2006

Касмовіч Зьміцер (22 сакавіка 191023 красавіка 1991) – беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, выдавец. Нарадзіўся ў Заходняй Беларусі. Скончыў Радашкавіцкую беларускую гімназію, пасьля чаго паступіў у політэхнічны інстытут у Бэльгіі. Быў сябрам Міжнацыянальнай студэнцкай арганізацыі ў Празе. З 1931 да 1939 году працягваў вучобу ў вышэйшых навучальных установах Бэльгіі і Югаславіі. У верасьні 1939 году вярнуўся ў Беларусь. Быў абраны дэпутатам на Народны сход Заходняй Беларусі ў Беласток, а таксама народным дэпутатам у Вярхоўны Савет БССР. У час вайны актыўна супрацоўнічаў зь нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. З 1944 году – на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне. Сябра Беларускай цэнтральнай рады. З 1954 году быў рэдактарам беларускага палітычнага часопісу «Барацьба» (выйшла больш за 100 нумароў). Памёр і пахаваны ў Штутгарце (Нямеччына).