Эдвард Зайкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Э́двард Міха́йлавіч Зайко́ўскі''' (18 лістапада 1952, вёска Дубашы [[Валожынскі раён|Вал...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:31, 23 кастрычніка 2008

Э́двард Міха́йлавіч Зайко́ўскі (18 лістапада 1952, вёска Дубашы Валожынскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1985).

У 1975 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1980 працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Дасьледуе помнікі нэаліту і бронзавага веку, паганскія вераваньні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі, старажытную кулінарыю. Аўтар брашуры «Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі» (1990) і кнігі «Старажытная беларуская кухня» (у сааўтарстве, 1995), а таксама шматлікіх артыкулаў.

Крыніца

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.