Аплядонтыевыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя | Назва = Аплядонтыевыя | Выява = Aplodontia.jpg | Подпіс да выявы = ''Aplodontia rufa'' | Царства = Жывёлы (Animalia) | Тып = Хордавыя (Chordata) | Падтып = Хрыбетныя (Vertebrata) | Надкляса = Чатырохногія (Tetrapoda) | Кляса = Сысуны (Mammalia) | П...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:01, 3 ліпеня 2021

Аплядонтыевыя (Aplodontiidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 1 сучасных род і 1 сучасны від[1], які жыве на паўночным захадзе Паўночнай Амэрыкі ад цэнтральнай Каліфорніі да паўднёвай Брытанскай Калумбіі. Выкапныя рэшткі вядомыя ад позьняга эацэна Паўночнай Амэрыкі. Аплядонтыевыя пазьней распаўсюдзіліся ў Еўропе і Азіі, але цяпер засталіся толькі на вільготным лясным узбярэжжы Ціхага акіяна Паўночнай Амэрыкі[2][3].

Аплядонтыевыя
Aplodontia rufa
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
ПадатрадВавёркападобныя (Sciuromorpha)
СямействаАплядонтыевыя
Бінамінальная намэнклятура
Aplodontiidae
Brandt, 1855
Арэал

Вага складае каля 1,5 кг. Цела цяжкаватае, вочы і вушы маленькія. Канечнасьці (па пяць пальцаў на кожнай) і хвост кароткія; кіпцюры на пярэдніх лапах адносна доўгія. Валасяны полаг чырванаваты альбо шаравата-карычневы. Зубная формула: 1/1, 0/0, 2/1, 3/3 = 22 зубоў[2][3].

Аплядонтыевыя жывуць невялікімі калоніямі, займаючы тэрыторыі з багатай зялёнай расьліннасьцю і покрывам. Фактычна гэтыя калоніі могуць быць канцэнтрацыямі з-за абмежаванага асяроддзя пражываньня. Сілкуюцца расьлінным матэрыялам. Яны капаюць складаныя норы з мноствам адтулін[2][3].

Сыстэматыка

Сямейства аплядонтыевыя (Aplodontiidae)

  • род Aplodontia
  • выкапныя роды: †Altasciurus, †Ameniscomys, †Ansomys, †Dakotallomys, †Disallomys, †Ephemeromys, †Haplomys, †Leptoromys, †Liodontia, †Meniscomys, †Niglarodon, †Ninamys, †Oligopetes, †Paracitellus, †Paransomys, †Proansomys, †Prosciurus, †Pseudaplodon, †Sciurodon, †Selenomys, †Sewelleladon, †Tardontia, †Trigonomys

Крыніцы

  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 03.07.2021 г.
  2. ^ а б в Myers, P. (2000) Aplodontiidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 03.07.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 203. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)