Тоўстая Маргарыта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артыкул да Вікі-Вясны (асноўная крыніца — be:Тоўстая Маргарыта )
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:46, 24 траўня 2020

То́ўстая Маргары́та (па-эстонску: Paks Margareeta) — самая тоўстая вежа Талінскага гарадзкога муру, якая знаходдзіцца ў канцы вуліцы Пік.

Тоўстая Маргарыта

Гарматную вежу з 155 байніцамі Тоўстую Маргарыту пабудавалі ў пачатку XVI стагодзьдзя перад Вялікай марской брамай. Сваю назву яна атрымала за вялікія памеры — 25 мэтраў у дыямэтры і 20 мэтраў у вышыню. Сёньняшнюю назву вежа атрымала ў 1842 годзе, а да гэтага яе звалі проста Новай вежай.

З 1830 году вежу сталі выкарыстоўваць у якасьці турмы. Прыбудову зрабілі ў 1884–1885 гадох (першы ад пачатку прызначаны пад турму будынак у Таліне). У сакавіку 1917 году вежу спалілі. У 1930 годзе у пустуючай вежы разьмясьцілі Музэй Гісторыі.

У цяперашні час вежа адноўлена, рэстаўрыраваная і ў ёй знаходзіцца Марскі музэй Эстоніі.

Галерэя

Літаратура

  • Valeri Sepp, Tallinn Geschichte einer ungewöhnlichen Stadt, Felistella, Estland 2013, ISBN 978-9949-9264-8-0, S. 59 f. (ням.)

Вонкавыя спасылкі

  Тоўстая Маргарытасховішча мультымэдыйных матэрыялаў