Вежа Брэмэні
Вежа Брэмэні (па-эстонску: Bremeni torn — «брэмэнская вежа») — абарончае збудаваньне Талінскага гарадзкога муру, якое належыць да ліку чатырохпавярховых падковападобныя вежаў. Празь Вежу Брэмэні праходзіць Брэмэні кяйк, які злучае вуліцу Уўс з вуліцай Вэнэ.
Зьнешні мур таўшчынёю больш за 2 мэтры, нутраны мур таўшчынёю 1 мэтар. У вежы падвойныя замкі, так як у пачатку XX стагодзьдзя вежа выкарыстоўвалася як парахавое сховішча.
На другі паверсе, дзе была турма, можна трапіць з гарадзкога мура па лесьвіцы. Там неасьветлены, з маленькімі паветранымі вокнамі пакой з ўмураванымі ў сьцены жалезнымі кольцамі.
На трэціх і чацьвёртых паверхах памяшканьні з амбразурамі і камінамі.