Дзявочая вежа (Талін)

All-linna kindlustused11.JPG
Neitsitorn.jpg

Дзявочая вежа (па-эстонску: Neitsitorn, Megede torn) — вежа ў паўднёва-заходняй частцы Талінскага гарадзкога муру паміж надбрамнай вежай Лююхіке Ялг і вежай Хар'ю на поўнач ад вуліцы Камандандзі.

Вежа ўпершыню згадваецца ў 1373 годзе. Вежа атрымала сваё імя ў гонар капітана вежы Гінзэ Мэгэ (па-нямецку: Hinse Meghe). Пазьней імя перайначылася ў (па-нямецку: Mägdethurm, Mädchenthurm), зь якога ў перакладзе на эстонскі зьявілася — Neitsitorn.

Вежа была першапачаткова трохпавярховай і была адкрыта ў бок гораду, вышыня яе складала 12,5 мэтраў. Вежа мае трапецападобную форму.

Вежа моцна пацярпела падчас аблогі Таліну маскоўскімі войскамі падчас Лівонскай вайны ў 1577 годзе. Пазьней вежу перабудавалі і выкарысталі ў якасьці турмы да 1626 году. З 1842 году вежу выкарыстоўвалі ў якасьці жылога дому.

З канца XIX стагодзьдзя да 1960-х гадоў XX стагодзьдзя ў вежы разьмяшчаліся атэлье мастакоў, у тым ліку Крыстыяна і Паўля Раўдаў, пасьля Другой сусьветнай вайны ў вежы шмат гадоў жыў выбітны архітэктар Карл Бурман.

Вежу, якая развальвалася, сталі прыводзіць у парадак ў 1968 годзе, у істотна перабудаванай вежы ў 1980 годзе адкрылася кавярня Neitsitorni.

У цяперашні час вежа стаіць пустая і не выкарыстоўваецца.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць