Мая: розьніца паміж вэрсіямі

мэзаамэрыканская цывілізацыя
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Майя_(цивілізація)?oldid=21531246
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 13:15, 3 студзеня 2018

Ма́я — адна з цывілізацыяў Мэзаамэрыкі, вядомая сваім разьвітым пісьменствам, уражвальнымі дасягненьнямі ў мастацтве, астраноміі ды архітэктуры. Цяперашняе ўяўленьне пра тое, што народ мая вымер, хібнае — сотні тысячаў індзейцаў мая працягваюць жыць на тых самых тэрыторыях, дзе тысячу рокаў таму мешкалі іхнія продкі; шмат у чым яны трымаюцца тых самых традыцыяў і мовы, што й стагодзьдзі таму.

Цывілізацыя мая пачала фармавацца ў даклясычную эру (2000 да н. э. — 250 н. э.), дасягнула росквіту ў клясычны пэрыяд (250—900) і працягнула існаваць у горнай Гватэмале ды на Юкатане аж да прыбыцьця канкістадораў.

Мая будавалі велічныя каменныя месты, большасьць зь якіх былі пакінутыя яшчэ да прыбыцьця эўрапейцаў. Паводле стану на пачатак 1980-х рокаў археолягамы было адкрыта каля 1000 гарадзішчаў і 3000 паселішчаў мая. Некаторыя з гэтых гарадзішчаў: Паленке, Чычэн-Іца ды Ўшмаль у Мэксыцы, Тыкаль і Кірыгуа ў Гватэмале, Капан у Гандурасе і Хоя-дэ-Сэрэн у Сальвадоры — занесеныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Мая стварылі разьвітую сыстэму герагліфічнай пісьмовасьці і распрацавалі арыгінальную каляндарную сыстэму.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  Маясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Мая