Ураніборг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Паводле sv, de, dk, ru
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:13, 15 лютага 2012

Ураніборг, таксама Ураніенборг — былы замакабсэрваторыя Тыха Брагэ, пабудаваны ў 1576 годзе на востраве Вен у праліве Эрэсунд (да сярэдзіны XVII стагодзьдзя Вен, як і ўвесь Сконэ, належыў Даніі; цяпер ён зьяўляецца швэдзкім). Зямля пад будаўніцтва Ураніборгу была падаравана Тыха Брагэ дацкім каралём Фрэдэрыкам II, а названы ён быў у гонар Ураніігрэцкай музы астраноміі. Будынак зьяўляецца амаль копіяй вілы Ратонда архітэктара Палядыё, якая знаходзіцца ў Вічэнцы, аднак у ім прысутнічае й значны ўплыў галяндзкай архітэктуры. Ураніборг меў найлепшае для свайго часу абсталяваньне для астранамічных назіраньняў. У 1584 годзе Тыха Брагэ пабудаваў побач з Ураніборгам яшчэ адну абсэрваторыю — Шэрнборг. Аднак ужо праз некалькі гадоў пасьля таго як Брагэ пакінуў Вен, Ураніборг прыйшоў у заняпад — да нашага часу засталіся толькі сьляды ад валоў ды контуры галоўнага будынку. Ураніборг надаў назву аднаму з кварталаў ОсьлёУраніенборг.

Гэтак выглядаў Ураніборг

Вонкавыя спасылкі

  Ураніборгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў