Сонца (фабрыка)

беларуская касмэтычная фабрыка

«Со́нца» — парфумэрна-касмэтычнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў студзені 2010 г. у Асіпавічах (Магілёўская вобласьць).

«Сонца»
Тып унітарнае прадпрыемства
Дэвіз Больш, чым проста чысьціня
Заснаваная 4 студзеня 2010 (15 гадоў таму)
Заснавальнікі «Лебартова» (Кіпр)
Краіна
Разьмяшчэньне Асіпавічы, Магілёўская вобласьць, Беларусь
Ключавыя фігуры Сяргей Левін
Галіна лёгкая прамысловасьць
Прадукцыя мыла, пральны парашок, шампунь
Лік супрацоўнікаў 100 (2011)
Матчына кампанія «Лебартова» (Кіпр)

З 2011 г. выпусканы прадпрыемствам пральны парашок «Мара», які рэклямаваўся па-беларуску, стаў найбольш прадаваным у краіне[2]. Пры канцы 2011 г. лік супрацоўнікаў перавысіў 100 чалавек[3]. На 2012 г. заняло звыш 20% рынка пральных парашкоў у Беларусі[4]. Укладаньні перавысілі $30 млн[5]. На 2015 г. магутнасьць вытворчасьці складала 50 тыс. тонаў сухіх і 40 тыс. тонаў вадкіх мыйных сродкаў у год. Выпускаліся мыйныя сродкі для бялізны і посуду, шампуні і бальзамы для валасоў, гелі для душа, вадкае мыла і пена для ванны[6].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць