Соль (Славаччына)
Соль (па-славацку: Soľ) — вёска ў раёне Уранаў над Топляй Прэшаўскага краю Славаччыны. Насельніцтва на 2021 год — 2629 чалавек.
Соль | |||||
славац. Soľ | |||||
Управа вёскі Соль | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1252 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Прэшаўскі | ||||
Раён: | Уранаў над Топляй | ||||
Рэгіён: | Верхні Зэмплін | ||||
Староста: | Ёзэф Бэрта[1] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 140 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 057 | ||||
Паштовы індэкс: | 094 35 | ||||
NUTS: | 529176 | ||||
Нумарны знак: | VT | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°55′35″ пн. ш. 21°35′55″ у. д. / 48.92639° пн. ш. 21.59861° у. д.Каардынаты: 48°55′35″ пн. ш. 21°35′55″ у. д. / 48.92639° пн. ш. 21.59861° у. д. | ||||
Соль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.obecsol.sk |
Геаграфія
рэдагавацьУ вёсцы працякае ручай Сланы потак, які ўпадае ў раку Топлю.
Мінуўшчына
рэдагавацьВёска Соль — адна з найстарэйшых вёсак Усходняй Славаччыны(sk). Дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу ў даліне ракі Топля мясьціна была заселеная людзьмі яшчэ ў каменным веку.
Першая пісьмовая згадка пра Соль датаваная 1252 рокам. У грамаце, выдадзенай эгерскай капітулай, паведамляецца, што зэман(sk) Чыж з Маравянаў пры падзеле маёмасьці свайго брата Філка падараваў Соль зь іншымі маёнткамі свайму брату Штэфану й ягоным нашчадкам, што ўсе пацьвердзілі перад капітулаю ў прысутнасьці сьведак[3]. Назва вёскі паходзіць ад трох салёных крыніцаў блізу вёскі. Гэтай сольлю жыхары карысталіся ў прыгатаваньні ежы да Першай сусьветнай вайны.
Улетку 1831 року ў вёсцы пачалася эпідэмія халеры, пасьля якое выбухнула вялікае сялянскае паўстаньне.
У XIX стагодзьдзі ў Солі існавала вялізная жыдоўская грамада, дзейнічала сынагога і рэлігійная школа.
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы дзейнічае базавая школа, дзіцячы садок.
Рыма-каталіцкі касьцёл канца XV стагодзьдзя ў гатычным стылі, перабудаваны ў XVII стагодзьдзі ў барокавым стылі, у 1884 року — у нэагатычным стылі. Пратэстанцкі дом малітвы 1793 року зь вежаю 1864 року.
Насельніцтва
рэдагавацьXXI стагодзьдзе: 2012 — 2468 жыхароў; 2015 — 2516 жыхароў.
Транспарт
рэдагавацьНа ўскрайку вёскі знаходзіцца прыпыначны пункт неэлектрыфікаванай чыгункі па маршруце між Прэшавам і Гумэнным (праз Вранаў над Топляй і Страске).
У вёсцы знаходзіцца аўтобусны прыпынак. Вёска ляжыць на асноўнай дарозе між Прэшавам і Ўранавам над Топляй.
Асобы
рэдагавацьУ 1627—1629 роках у эвангельскай пачатковай школе працаваў Якуб Якобэюс(sk), славацкі гуманіст, паэт і празаік.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Zoznam zvolených starostov a primátorov podľa obcí, miest a mestských častí (славацк.) Праверана 12 студзеня 2017 г.
- ^ The 2021 Population and Housing Census — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
- ^ Marsina, R.: Codex diplomaticus et epistolaris Slovaciae. II., Bratislava 1987, s. 288—289 MOL Budapest, DL 2206
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСоль (Славаччына) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Бачына школы (славацк.)