Бардыя

(Перанакіравана з «Смэрдыс»)

Бардыя (Смэрдыс) — прадстаўнік роду Ахемэнідаў, малодшы сын Кіра Вялікага.

Бардыя, Смэрдыс
сатрап Бактрыі
Папярэднік?
НаступнікЭсфэндадат
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 29 верасьня 522 да н. э.
Род Ахемэніды
Бацькі Кір II
і Касандана
Дзеці Парміс
Рэлігія зораастрызм
Дзейнасьць сувэрэн

Па-пэрсыдзку ягонае імя гучала як Бардыя, у той самы час грэкі прыводзяць іншыя варыянты: КтэсійТаніяксарх, КсэнафонтТанааксар, ЮстынМэрґіс, а ЭсхілМардас. Найболей жа замацавалася імя Смэрдыс, якое прыводзяць у сваіх творах Анакрэонт і Алкей.

Быў прызначаны ім кіраваць усходнімі правінцыямі (Бактрыяй і іншым). Паводле афіцыйнае вэрсіі пэрсыдзкае гістарыяграфіі (якую паўтарае Герадот), ён быў забіты на загад старэйшага брата Камбіза перад адбыцьцём апошняга ў Эгіпет.

Асьцерагаючыся хваляваньняў, Камбіз трымаў яго сьмерць у сакрэце, што дазволіла самазванцу-магу, чыё праўдзівае імя было Ґаўмата, абвясьціць сябе каралём (11 сакавіка 522 да н. э.), заручыцца падтрымкай незадаволенага Камбізам насельніцтва і кіраваць Пэрсыдзкай імпэрыяй на працягу сямі месяцаў. Пэўнага аб гэтым часе вядома мала, за выключэньнем указанняў на тое, што Бардыя-Ґаўмата на тры гады скасаваў падаткі і ваенную павіннасьць, перанёс сталіцу ў Мідыю і разбурыў нейкія храмы.

Бардыя-Ґаўмата быў замардаваны 29 верасьня змоўшчыкамі на чале з Дарыем, які ўзяў стырны кіраваньня ў свае рукі, узаконіў сваю ўладу шляхам шлюбу з Парміс, дачкой сапраўднага Смэрдыса, і ўсталяваў штогадовае сьвята «зьбіцьця магаў», падчас якога «ніводнаму магу нельга зьяўляцца на вуліцы, і ўсе яны сядзяць дома» (Герадот). Пытаньне аб тым, ці быў Бардыя самазванцам, застаецца адкрытым, бо адзінай крыніцай зьвестак антычных гісторыкаў, відаць, быў сам Дарый і яго Бэгістунскі надпіс.

Прыхільнікі традыцыйнае вэрсіі засноўваюцца на тым, што сам Камбіз перад сьмерцю прызнаўся ў братазабойстве і выкрыў самазванства Ґаўматы. Гор Відал, сярод іншых, мяркуе, што гісторыя аб самазванцу была вынайдзеная Дарыем для апраўданьня захопу ўлады. Як бы то ні было, Ґаўмата ня быў апошнім Ілжэбардыем: яшчэ адзін самазванец (Ваг'яздата) быў захоплены ратнікамі Дарыя праз год пасьля яго прыходу да ўлады.

Глядзіце таксама

рэдагаваць