Парміс
Парміс (па-элямску Uparmiya) — прадстаўніца дынастыі Ахемэнідаў, адзіная вядомая дачка Смэрдыса, сына Кіра II; жонка караля Дарыя І.
Парміс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася: | VI стагодзьдзе да н. э. |
Памерла: | V стагодзьдзе да н. э. |
Сужэнец: | Дарый I |
Дзеці: | Арыямард |
Бацька: | Смэрдыс |
Разам са сваімі цёткамі, дочкамі Кіра ІІ Атосай і Артыстонай каля 522 да н. э. стала жонкай Дарыя І як задатак прызнаньня апошняга каралём Пэрсіі. Узгадваецца некалькі разоў у Герадота (Гісторыя III, 88; VII, 78) ды ў пэрсэпольскіх таблічках.
Зь ейных дзяцей вядомы толькі Арыямард.