Смаляны Садак
Смаляны Садак (па-польску: Smolany Sadek, па-падляску: Vorobjê[2]) — прысёлак вёскі Навасады[3] ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.
Смаляны Садак | |
польск. Smolany Sadek | |
Мясцовая назва: | Vorobjê |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Гайнаўка |
Насельніцтва: | 22 чал. (2012)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-200 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′55″ пн. ш. 23°36′43″ у. д. / 52.81528° пн. ш. 23.61194° у. д.Каардынаты: 52°48′55″ пн. ш. 23°36′43″ у. д. / 52.81528° пн. ш. 23.61194° у. д. |
Смаляны Садак | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Смаляны Садак прылягае да Белавескай пушчы.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары Смалянога Садку этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Дубінах[4]).
Гісторыя
рэдагавацьПершымі вядомымі жыхарамі Смалянога Садку (1795 г.) былі стражнікі Белавескай пушчы Даніла Ўрублеўскі (праўдападобна ад ягонай сямі пайшла падляская назва вёскі) ды Якаў Мораз[2]. У міжваенны пэрыяд Смаляны Садак прыналежаў да гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 30 жыхароў (усе праваслаўныя; 29 беларусаў і 1 расеец)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Смаляны Садак быў далучаны да гміны Гайнаўка.
Зноскі
рэдагаваць- ^ Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław - Warszawa - Kraków - Gdańsk: Ossolineum 1974, s. 186
- ^ Smolany Sadek (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ Strona Prawosławnej Parafii w Dubinach (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.