Сьпіс смаленскіх князёў
Смале́нскае кня́ства — княства ў складзе Кіеўскай Русі, затым самастойнае, існавала да 1404 году, калі было ўключана ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
Першы вядомы смаленскі князь — Станіслаў Уладзімеравіч, малодшы сын вялікага князя кіеўскага Ўладзімера Сьвятаслававіча, знаходзіўся на смаленскім княжаньні пры жыцьці бацькі. У 1050-я гады на смаленскім стальцы княжылі малодшыя сыны Яраслава Мудрага, у 1070-я — унук Яраслава Ўладзімер Манамах. Пачынаючы з 1090-х гадоў Смаленск становіцца пастаянным месцам княжаньня. Да 1125 году (з кароткім перапынкам) ім кіруюць сыны Ўладзімера Манамаха. У 1125 годзе князем стаў унук Манамаха Расьціслаў Мсьціславіч. Ён і яго нашчадкі кіравалі Смаленскім княствам да поўнай страты княствам самастойнасьці напачатку XV стагодзьдзя.
Ніжэй прыведзены максымальна поўны сьпіс князёў за ўвесь час існаваньня Смаленскага княства.
Смаленск у складзе Кіеўскай Русі
рэдагаваць№ | Гады княжаньня ў Смаленску | Партрэт | Імя | Гады жыцьця | Паходжаньне | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | каля 988 ці каля 1010 — раней 1015 | Станіслаў Уладзімеравіч | (984/987 — да 1015) | сын вялікага князя кіеўскага Уладзімера Сьвятаславіча | ||
2 | 1054—1056/1057 | Вячаслаў Яраславіч | (1033/1036—1056/1057) | сын вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрага | атрымаў Смаленскае княства пасьля сьмерці бацькі | |
3 | 1056/1057—1060 | Ігар Яраславіч | (1033/1036—1060) | сын вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрага | успадкоўваў Смаленск пасьля сьмерці брата Вячаслава, раней — князь уладзімера-валынскі | |
4 | 1073—1078 | Уладзімер Усеваладавіч Манамах | (1053—1125) | унук Яраслава Мудрага, сын пераяслаўскага князя Усевалада Яраславіча | атрымаў Смаленск пасьля выгнаньня з Кіева князя Ізяслава і перамяшчэньня Усевалада на княжаньне ў Чарнігаў; пазьней чарнігаўскі, пераяслаўскі князь, вялікі князь кіеўскі | |
5 | каля 1093—1095 | Мсьціслаў Уладзімеравіч | (1076—1132) | унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзімера Манамаха | пасаджаны ў Смаленск бацькам; раней князь наўгародзкі, растоўскі; пазьней — растоўскі, наўгародзкі, белгарадзкі, вялікі князь кіеўскі | |
6 | 1095 | Ізяслаў Уладзімеравіч | (? — 1096) | унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзімера Манамаха | перакладзены ў Смаленск наўзамен брата Мсьціслава; раней князь курскі, пазьней — мурамскі | |
7 | 1095—1097 | Давыд Сьвятаславіч | (каля 1050—1123) | унук Яраслава Мудрага, сын вялікага князя кіеўскага Сьвятаслава Яраславіча | заняў Смаленск, выгнаўшы зь яго князя Ізяслава; раней князь пераяслаўскі, мурамскі, наўгародзкі; пазьней — чарнігаўскі | |
8 | 1097—1113 (магчыма, былі суправіцелямі ці зьмянялі адзін аднаго) | Сьвятаслаў Уладзімеравіч | (? — 1114) | унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзімера Манамаха | пазьней князь пераяслаўскі | |
9 | Яраполк Уладзімеравіч | (1082—1139) | унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзімера Манамаха | пазьней князь пераяслаўскі, вялікі князь кіеўскі | ||
10 | 1113—1127[1] | Вячаслаў Уладзімеравіч | (каля 1083—1154) | унук Усевалада Яраславіча, сын вялікага князя кіеўскага Уладзімера Манамаха | атрымаў у спадчыну Смаленск ад брата Сьвятаслава; пазьней князь тураўскі, пераяслаўскі, перасопніцкі, вышгарадзкі, вялікі князь кіеўскі |
Дынастыя Расьціславічаў
рэдагавацьГлядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ У В. М. Тацішчава згадваецца таксама Глеб Уладзімеравіч, які трымаў Смаленскую зямлю з 1113 году сумесна з братам Вячаславам, а ў 1118 годзе стаў пераяслаўскім князем. Існаваньне князя Глеба прызнаецца не ўсімі гісторыкамі.
Літаратура
рэдагаваць- Кузьмин А. В. Князья Можайска и судьба их владений в XIII—XIV в.: Из истории Смоленской земли // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2004. — № 4 (18).
- Веселовский С. Б. Всеволожи-Заболотские // Веселовский С. Б. Исьсьледования по истории класса служилых землевладельцев. — М., 1969. — С. 331—358.
- Веселовский С. Б. Смоленские князья [Фоминские, Полевы, Еропкины, Порховские] // Веселовский С. Б. Исьсьледования по истории класса служилых землевладельцев. — М., 1969. — С. 359—373.
- Веселовский С. Б. Монастыревы // Веселовский С. Б. Исьсьледования по истории класса служилых землевладельцев. — М., 1969. — С. 374—396.
- Любимов С. В. Жижемские // Любимов С. В. Опыт исторических родословий: Гундоровы, Жижемские, Несвицкие, Сибирские, Зотовы и Остерманы. — Пг., 1915. — С. 14—34. (Присутствуют ошибки и сбои в поколениях).
- Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М., 1977.