Канфэдэрацыя (Рэч Паспалітая)

зьвяз шляхты ў Рэчы Паспалітай

Канфэдэрацыя ў Рэчы Паспалітай — палітычны хаўрус, у які аб’ядноўвалася шляхта (пераважна) дзеля дасягненьня канкрэтных палітычных мэтаў.[1]

Канфэдэрацыі ствараліся як для падтрымкі караля і дзяржаўнай палітыкі, так і для абвяшчэньня адмовы падпарадкоўвацца каралю (рокаш), што дазвалялася «Генрыхавымі артыкуламі», з мэтай прымусіць караля станоўча вырашыць пэўнае пытаньне. Канфэдэрацыі стваралі свае ўласныя органы ўлады, якія дзейнічалі паралельна зь дзяржаўнымі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Доўнар Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. — Мн.: Амалфея, 2007. С. 122.

Літаратура

рэдагаваць
  • Доўнар Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. — Мн.: Амалфея, 2007. — 400 с. ISBN 978-985-441-621-2