Славяне

этнічная група
(Перанакіравана з «Славянскія народы»)

Славя́не — найбуйнейшая ў Эўропе індаэўрапейская моўна-этнічная супольнасьць, якая насяляе ўсходнюю й часткова цэнтральную часткі кантынэнту.

Сьветла-зялёны колер — заходнія славяне, цёмна-зялёны — усходнія, чорны — паўднёвыя

Гісторыя

рэдагаваць

Славяне адносяцца да народаў індаэўрапейскага паходжаньня. Пазьнейшае паходжаньне славянаў зьвязваецца з плямёнамі вэнэдаў, антаў і склявінаў, якія пэрыядычна згадваліся старажытнагрэцкімі й рымскімі аўтарамі і паводле іх уяўленьняў памяшчаліся ў раёне сучасных Украіны й Польшчы. Зь іншых індаэўрапейскіх плямёнаў адасобіліся каля І тысячагодзьдзя да н. э., прыкладна ў гэты ж пэрыяд з праіндаэўрапейскай мовы адасабляецца праславянская мова. Зрэшты, існуюць гіпотэзы, згодна зь якімі вылучэньню праславянскае мовы папярэднічала вылучэньне прабалта-славянскае мовы, зь якой потым вылучылася праславянская мова.

У сярэдзіне нашай эры праславянская мова распадаецца на асобныя дыялекты, якія пачынаюць эвалюцыянаваць у асобныя мовы. Зь яе вылучылася, у тым ліку, праўсходнеславянская мова, якая, на думку большасьці лінгвістаў, стала продкам старабеларускай мовы.

Славянскія мовы маюць запазычваньні зь іншых індаэўрапейскіх моваў, якія пачалі пранікаць у славянскае маўленьне яшчэ ў часы існаваньня праславянскай мовы. Запазычваньні ў праславянскай мове часта закранаюць найчасьцей ужываную лексыку, яны паходзяць з кельцкіх, германскіх, індаіранскіх, грэцкай, лацінскай моваў. Іншыя запазычваньні паўставалі ў славянаў таксама ў асобных славянскіх мовах.

Славянаў падзяляюць на тры групы:

Падзел славянаў на тры групы адпавядае падзелу славянскіх моваў, а менавіта на заходнеславянскую, паўднёваславянскую й усходнеславянскую групы. Групы славянскіх моваў разгаліноўваюцца на падгрупы (выключэньне — усходнеславянская, якая падзяляецца непасрэдна на тры асобныя мовы); почасту мовы, што ўваходзяць у гэтыя групы й падгрупы ствараюць між сабою вялікія колькасьці пераходных дыялектаў, носьбіты якіх ня маюць выразнай этнічнай самаідэнтыфікацыі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць