Славамір Антановіч
беларускі пісьменьнік
Славамір Антано́віч (9 студзеня 1955, Піляўсі, Шчучынскі раён — 18 лістапада 2020[2], Шчучынскі раён) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, журналіст. Сябар кіраўніцтва Беларускага Фонду міру. Заслужаны журналіст (2010). Аўтара прыкладна 300 артыкулаў, 15 кніг.
Славамір Антановіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 студзеня 1955 |
Памёр | лістапад 2020 (65 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, юрыст |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Славамір Антановіч будаваў сабе кар’еру па партыйнай і камсамольскай лініі. Быў галоўным інжынэрам Шчучынскага масласырзаводу. Непрацяглы час быў дарадцам прэм’ер-міністру Генадзя Навіцкага.
Сярод ягоных літаратурных прац найбольш вядомая — гістарычны раман «Пятро Машэраў». У 2019 годзе Антановіча выключылі з шэрагаў праўладнага Саюзу пісьменьнікаў, у яго быў даўні канфлікт зь яго старшынём Мікалаем Чаргінцом.
Творчасьць
рэдагаваць- 2001 «Приговоренные к расстрелу» (дакумэнтальная кніга)
- 2005 «Призраки Можейковской крепости»
- 2006 «Жизнь вне закона» (дакумэнтальная кніга)
- 2008 «В августе девяносто первого…»
- 2010 «Ушедшие в бессмертие» (дакумэнтальная кніга)
- 2011 «Судьба до востребования» (дакумэнтальная кніга)
- 2012 «Черный омут Немана»
- 2012 «Вяртанне ў юнацтва» (поэзии и прозы)
- 2013 «Узники Пищаллова замка» (дакумэнтальная кніга)
- 2017 «Диверсант Сталина»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Antanovìč, Slavamìr Valjar'janavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Памёр пісьменьнік Славамір Антановіч