Слабадан Сімавіч

сэрбскі футбаліст

Слабада́н Сі́мавіч (па-сэрбску: Слободан Симовић; нарадзіўся 22 траўня 1989 году, Чачак, СФРЮ) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца крагуевацкага клюбу «Раднічкі».

Слабадан Сімавіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 траўня 1989(1989-05-22)[1] (34 гады)
Рост 190 см
Вага 80 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Раднічкі
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2009
2009—2012
2012—2015
2015—2016
2016—2017
2017—2018
2018—2020
2020—2023
2023
2023—
Нові-Сад
Спартак Субаціца
Дынама Менск
Слован Браціслава
Гапаэль Кфар-Сава
Актабе
БАТЭ
Кішварда
Калубара
Раднічкі
29 (0)
57 (4)
75 (2)
33 (1)
29 (0)
10 (0)
10 (0)
41 (3)
9 (0)
17 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 лютага 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Выступаў за сэрбскія каманды «Нові-Сад» і «Спартак» (Субаціца). У складзе апошняй правёў 4 гульні ў Лізе Эўропы. У пачатку лютага 2012 году Сімавіч заключыў трохгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[2], дзе хутка замацаваўся ў аснове. Доўгі час гуляў як апорны паўабаронца, але зь ліпеня 2013 году стаў часьцей выходзіць на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Тады ж стаў часам выконваць функціі капітана каманды[3]. Сэзон 2014 году пачынаў, выходзячы на замену, а ў чэрвені 2014 году, у першую чаргу з-за працяглай траўмы Арцёма Быкава, зноўку замацаваўся ў апорнай зоне дынамаўцаў.

У студзені 2015 году перайшоў у браціслаўскі «Слован» пасьля сканчэньня дзеяньня кантракту зь беларускім клюбам[4]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[5].

Упадабаньні рэдагаваць

Слабадан любіць гішпанскі футбол. Сярод гішпанскіх камандаў аддае перавагу «Мальёрцы»[6].

Дасягненьні рэдагаваць

«Дынама»:

  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2013

БАТЭ:

  • Чэмпіён Беларусі: 2018

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2018 Найвышэйшая ліга 4 0

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць