Скунсавыя (Mephitidae) — сямейства клясы сысуноў атрада драпежных, якая ўключае 12 відаў зь 4 сучасных родаў. Гэтыя жывёлы насяляюць Амэрыку ад поўдня Канады да Аргентыны; Mydaus абмежаваны Інданэзіяй, Малайзіяй і Філіпінамі. Скунсавыя сустракаюцца ў розных месцах пражываньня, у тым ліку ў адносна адкрытых лясах, лугах, сельскагаспадарчых зонах, адкрытых палях і камяністых горных раёнах.

Скунсавыя
Mephitis mephitis — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадДрапежныя (Carnivora)
ПадатрадСабакападобныя (Caniformia)
СямействаСкунсавыя
Бінамінальная намэнклятура
Mephitidae
Bonaparte, 1845
Арэал

Зьнешні выгляд

рэдагаваць

Скунсавыя адрозьніваюцца па прыкметных малюнках чорна-белых палос альбо плям. У іх надзвычай добра разьвіты анальныя залозы, з дапамогай якіх яны ствараюць шкодны пах для прадухіленьня пагроз. Spilogale маюць вагу ад 200 г да 1 кг; Conepatus вагой да 4,5 кг. Яны маюць адносна працяглы піск, шырокія, прысадзістыя целы і густа валасаты хвост. Іх канечнасьці кароткія, а кіпцюры надзейныя, якія добра падыходзяць для капаньня.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Скунсавыя, ў асноўным, ўсяедныя. Яны часта ядуць расьліннасьць, вусякоў і іншых дробных бесхрыбетных, а таксама меншых хрыбетных, такіх як зьмеі, птушкі, грызуны. Яны начныя, не тэрытарыяльныя, размнажаюцца сэзонна. Скунсавыя маюць высокую сьмяротнасьць ад драпежнікаў і хвароб. Тыя, хто выжыве, могуць пражыць да 7 гадоў у дзікай прыродзе, хоць часьцей 5–6 гадоў, а ў няволі да 10 гадоў. Людзі ўяўляюць сабой значную пагрозу для скунсавых: альбо наўмысна забіваюць іх, альбо выпадкова на дарогах.

Сыстэматыка

рэдагаваць

Mephitidae

  • Conepatus
    • Conepatus chinga
    • Conepatus humboldtii
    • Conepatus leuconotus
    • Conepatus semistriatus
  • Mephitis
    • Mephitis macroura
    • Mephitis mephitis
  • Mydaus
    • Mydaus javanensis
    • Mydaus marchei
  • Spilogale
    • Spilogale angustifrons
    • Spilogale gracilis
    • Spilogale putorius
    • Spilogale pygmaea
  • Martinogale

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Wund M. (2005) Mephitidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 14.01.2021 г.
  • Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 314, 315. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)