Скандынавіюм
«Скандынавіюм» (па-швэдзку: Scandinavium) — крытая арэна ў швэдзкім горадзе Гётэборг[1]. Будаўніцтва комплексу пачалося ў 1969 годзе пасьля дзесяцігодзьдзяў перамоваў. Адкрыцьцё арэны адбылося 18 траўня 1971 году. З тых часоў на Скандынавіюме часта ладзіліся матчы розных чэмпіянатаў па хакею, тэнісу, гандболе і іншых відаў спорту. У 1985 годзе тут ладзілі конкурс песьні Эўрабачаньне. Арэна ёсьць хатняй пляцоўкаў хакейнага клюбу «Фрэлюнда». Часам свае хатнія матчы тут ладзіць таксама гадбольнаы клюб «Рэдбэргсьлід». Штогод на арэне праводзіцца Гётэборская выстава коней. На Скандынавіюме ладзяць канцэрты сусьветныя зоркі розных музычных жанраў. Гэтак тут выступалі гурты The Who, Deep Purple і Led Zeppelin падчас сваіх эўрапейскіх тураў 1972 і 1973 гадоў. У траўні 1988 году ў Гётэборзе дала канцэрт Ўітні Г’юстан, усталяваўшы рэкордную наведвальнасьць у 14 606 гледачоў. Шматкроць выступы ладзіў тут брытанскі гурт Iron Maiden.
Скандынавіюм | |
Краіна | Швэцыя |
---|---|
Горад | Гётэборг |
Адрас | вул. Вальгалягатан 1 |
Год пабудовы | 1971 |
Дата адкрыцьця | 18 траўня 1971 году |
Зьмяшчальнасьць | 12 044 |
Хатняя каманда | Фрэлюнда Рэдбэргсьлід |
Каардынаты | 57°41′57″ пн. ш. 11°59′16″ у. д. / 57.69917° пн. ш. 11.98778° у. д.Каардынаты: 57°41′57″ пн. ш. 11°59′16″ у. д. / 57.69917° пн. ш. 11.98778° у. д. |
Скандынавіюм | |
Афіцыйны сайт | |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ O'Yeah, Zac (8.03.2019). «Gothenburg: A City Built on Rock 'n' Roll». National Geographic Traveller India.