Сельц

вёска ў гміне Боцькі Бельскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы

Сельц (па-польску: Sielc, па-падляску: Sielc[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету.

Сельц
польск. Sielc
Першыя згадкі: 1539
Былая назва: Сельчане
Мясцовая назва: Sielc
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Боцькі
Насельніцтва: 208 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-120
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°38′0″ пн. ш. 22°54′0″ у. д. / 52.63333° пн. ш. 22.9° у. д. / 52.63333; 22.9Каардынаты: 52°38′0″ пн. ш. 22°54′0″ у. д. / 52.63333° пн. ш. 22.9° у. д. / 52.63333; 22.9
Сельц на мапе Польшчы
Сельц
Сельц
Сельц

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі палякі-каталікі (парафія Найсьвяцейшай Марыі Панны Успамажэньня Вернікаў у Кліхах [3]). Калісьці вёска была ў болшасьці заселеная беларусамі, якія на працягу стагодзьдзяў палянізаваліся.

Гісторыя

рэдагаваць

Сельц на працягу XVI—XVIII стагодзьдзяў быў вялікай вёскай, якая прыналежала вялікакняскаму, а пасьля далучэньня Падляскага ваяводзтва да Польскага каралеўства каралеўскаму стараству з цэнтрам у Бельску. У 1539 г. вёску пад названьнем Сяльчане разьмежавалі ад прыватных уладаньняў Якубоўскіх. Каля паловы XVI ст. Сельц стаў цэнтрам войтаўства дла казённых вёскаў Галёнкі, Кліхы ды Сіадлецы. У 1558 г. Сельц разьмяшчаўся на 25 валоках зямлі, а побач зь ім быў заснаваны прысёлак агароднікаў Валіца. Пасьля заканчэньня валочнай памеры ў 1562 г. да сельцкага войтаўства была далучаная вёска Алексін. Сельц моцна пацярпеў у выніку войнаў паловы XVII ст. — пасьля пажараў 1662 г. у вёсцы абрабляліся толькі 2,5 валокі зямлі з агульнага ліку 27. У гэтым часе ў вёсцы ў 11 хатах жылі выбранцы. Яшчэ ў 1674 г. уся вёска была вуніяцкая (45 сем’яў), а ўжо ў 1692 г. фіксуецца тут першыя рымакаталіцкіх жыхароў. Да 1906 г. Сельц разросься да 329 жыхароў, з чаго аж 302 каталікоў і 27 праваслаўных[4]. У міжваенны пэрыяд Сельц прыналежаў да гміны Відзьгова Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 309 жыхароў (295 каталікоў, 9 праваслаўных і 4 юдаістаў, палякамі былі запісаныя ўсе хрысьціяне, юдаісты былі аднесеныя да габрэяў)[5].У час Другай сусьветнай вайны і першыя гады пасьля яе Сельц быў значным цэнтрам польскай партызанткі. 1 лютага 1946 г. войскі НКУС застрэлілі тут Яна Ельяшука Громліка, камэнданта Нцыянальнага вайсковга задзіночаньня на Бельскі павет.[4].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з МлыніскамПраверана 11 студзеня 2016 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Sielc. svoja.org Праверана 11 студзеня 2016 г.
  3. ^ Klichy - Parafia NMP Wspomożenia Wiernych (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 11 студзеня 2016 г.
  4. ^ а б Zbigniew Romaniuk, Sielc [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 461—464
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 29 (пол.) Праверана 11 студзеня 2016 г.