Саід-Хасан Абумусьлімаў

(Перанакіравана з «Саіт Хасан Абумусьлімаў»)

Саід-Хасан Саітмагамедавіч Абумусьлімаў — чачэнскі гісторык, пісьменьнік і грамадзкі дзяяч. Адзін з удзельнікаў чачэнскага незалежніцкага руху. Удзельнічаў у Першай расейска-чачэнскай вайне.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1953 годзе Казахстане ў сям’і чачэнцаў, якія былі выселеныя з ЧІАССР. Вучыўся ў сярэдняй школе.

З 1974 па 1975 гады вучыўся на падрыхтоўчым аддзяленьні гістарычнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту імя Ламаносава. З 1974 па 1981 гады вучыўся ў гэтым ВНУ на гістарычным факультэце. З 1982 па 1985 гады паступіў і вучыўся ў асьпірантуры эканамічнага факультэту таго ж самага ВНУ. Ведае чачэнскую, расейскую ды нямецкую мовы.

Пасьля вучобы. Праца

рэдагаваць

З 1990 па 1994 гады чытаў лекцыі па гісторыі ў Грозным у ЧІАССР.

Грамадзкая дзейнасьць

рэдагаваць

У 1980-я гады займаўся грамадзкай дзейнасьцю, якая не супадала з тагачаснымі савецкімі ўладамі. Распаўсюджваў чачэнскія ды расейскія антысавецкія кнігі.

Грамадзкая ды дзяржаўная дзейнасьць

рэдагаваць

Стаў адным з найбліжэйшых таварышаў Яндарбіева (будучага прэзыдэнта Ічкерыі. Разам зь ім стварыў Вайнаскую дэмакратычную грамаду. Удзельнічаў у напісаньні канстытуцыі Ічкерыі. Быў дэпутатам у чачэнскім парлямэнце. Пад час прэзыдэнцтва Яндарбіева стаў яго намесьнікам. Удзельнічаў у замірэньні Расеі й Ічкерыі у 1996 годзе, што прывяло да заканчэньня Першай расейска-чачэнскай вайны. Пасьля прыходу да ўлады Масхадава стаў яго райцам па палітычных пытаньнях. Пасьля пачатку Другой расейска-чачэнскай вайны на загад Масхадава ў 1999 годзе ад’ехаў у места Стамбул (Турэччына), каб весьці перамовы на саміце краінаў сябраў АБСЭ. Затым ад’ехаў у Азэрбайджан. У Чачэнію не вярнуўся.

Грамадзкая дзейнасьць у выгнаньні

рэдагаваць

Зараз жыве ў там жа ў Азэрбайджане. Выступае супраць абвяшчэньня Каўкаскага Эмірату. Прыхільнік незалежнасьці Ічкерыі ды ўсяго Каўказу ў выглядзе зьвязу народаў Каўказу (Сувязь народаў Каўказа).