Сафіеўка (дэндрапарк)

(Перанакіравана з «Сафіеўка (парк)»)

Сафіеўкапарк, навукова-дасьледчы інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, знаходзіцца ў паўночнай частцы гораду Ўмань Чаркаскай вобласьці Ўкраіны, на берагах ракі Каменкі. Штогод яго наведваюць каля 500 тысячаў чалавек. Плошча — 179,2 га. У 2007 годзе Сафіеўка была названая адным зь «Сямі цудаў Украіны».

Від на Плошчу сходаў і Іянічнае мора (удалечыні Фантан Зьмея і Павільён Флёры)

«Сафіеўка» зьяўляецца помнікам ляндшафтнага тыпу сусьветнага садова-паркавага мастацтва канца XVIII — першай паловы XIX стагодзьдзя. У ёй расьце больш за 3323 таксоны (відаў, формаў, гатункаў) мясцовых і экзатычных дрэў і кустоў, сярод іх: балотны кіпарыс, хвоя Вэймутава, тульпанавае дрэва, плятан, гінкга, елкі і мноства іншых. Супрацоўнікамі парку выдадзены каталёг расьлінаў, у якім налічваецца 1994 таксоны, зь іх 1220 драўняных і хмызьняковых парод і 774 травяністыя расьліны, у тым ліку 25 таксонаў ляшчыны, 24 — букаў, 41 — елак, 100 — ліян, 320 — руж, 57 — рададэндранаў(be), 376 — глебапокрыўных і 98 — кветкавых расьлінаў. У 2007 годзе калекцыя расьлінаў парку ўключала 2103 таксоны драўняных і 1212 травяністых.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сафіеўка (дэндрапарк)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў