Сара Карбанэра Арэвалё (па-гішпанску: Sara Carbonero Arévalo, 30 лістапада 1984, Таледа, Гішпанія) — гішпанская тэлевядучая тэлеканала «Telecinco» і спартовая журналістка. У ліпені 2009 году часопісам FHM ЗША прызнана «самай сэксуальнай рэпартэркай у сьвеце»[1].

Сара Карбанэра
Sara Carbonero
Род дзейнасьці журналістка
Дата нараджэньня 30 лістапада 1984
Месца нараджэньня Таледа
Грамадзянства Гішпанія
Месца вучобы
Занятак тэлевядучая, спартовая журналістка, журналістка, вядучая
Навуковая сфэра спартовы журналізм[d]
Месца працы

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыла факультэт журналістыкі ў Мадрыдзкім унівэрсытэце, пачала сваю кар'еру на радыё «Marca».

У красавіку 2009 году стала спартовай рэпартэркай «Telecinco». Ейнай першай працай быў розыгрыш Кубку Канфэдэрацыі ў Паўднёвай Афрыцы.

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Падтрымлівае рамантычныя адносіны з брамнікам мадрыдзкага «Рэалу» й капітанам зборнай Гішпаніі Ікерам Касыльлясам[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць