Сапоцкінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Сапоцкінскі пасялковы савет»)

Сапо́цкінскі сельсаве́т (да 2014 году — Сапо́цкінскі пасялко́вы саве́т) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Гарадзенскага раёну на мяжы з Польшчай і Летувой. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Сапоцкін.

Сапоцкінскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сапоцкін
Дата ўтварэньня 23 студзеня 2014
Насельніцтва
  • 3286 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

23 студзеня 2014 году пасялковы савет ператвораны ў сельсавет[1] з цэнтрам у мястэчку Сапоцкіне[2].

Насельніцтва

рэдагаваць

На тэрыторыі пасялковага савету разьмешчаныя 49 вёсак, у якіх на 2008 год пражывала 3249 жыхароў[3].

На тэрыторыі пассавету знаходзяцца рэчкі Ігорка (мяжа зь Летувай), Марыха (часткова мяжа зь Летувай), Нёман (мяжа пасялковага савету), Чорная Ганча, Шляміца, беларуская частка Аўгустоўскага каналу, азёры Кавеня і Чорнае, беларускія часткі азёраў Вензавец і Шлямы. Тут знаходзіцца Аўгустоўская пушча, Сапоцкінскі біялягічны заказьнік.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць