Санькова-Мядзьвежжа
Санько́ва-Мядзьве́жжа (па-расейску: Медвежье-Саньково) — невялікі (плошча 454 га, 4,5 км²) экскляў Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі Беларусі. Разьмешчаныя на ўсходзе Добрускага раёну закінутыя вёскі Санькова й Мядзьвежжа юрыдычна ўваходзяць у склад Бранскай вобласьці Расеі.
Санькова-Мядзьвежжа | |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Бранская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Злынкаўскі раён |
Плошча: | 4,54 км² |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 0 чал. |
шчыльнасьць: | менш за 0,01 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+3 |
Нумарны знак: | 32 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°29′0″ пн. ш. 31°33′0″ у. д. / 52.48333° пн. ш. 31.55° у. д.Каардынаты: 52°29′0″ пн. ш. 31°33′0″ у. д. / 52.48333° пн. ш. 31.55° у. д. |
Санькова-Мядзьвежжа |
Гісторыя
рэдагавацьНапачатку XX стагодзьдзя некалькі сялянаў з Бранскай вёскі Дабрадзееўка, разьмешчанай на вельмі беднай зямлі, адправіліся на заработкі ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. Адпрацаваўшы тры гады шахцёрамі ў Пэнсыльваніі, яны вярнуліся дахаты перад Першай сусьветнай вайной і купілі землі (Мядзьвежую Дуброву і Саніну паляну) у беларускага памешчыка Шведава. Паступова сяляне асвоілі зямлю, пабудаваўшы пару дзясяткаў гаспадарак.
16 студзеня 1919 году Гомельскі павет (у складзе якога месьцілася Санькова-Мядзьвежжа), разам зь іншымі ўсходнімі рэгіёнамі арэалу беларускага этнасу, быў перададзены з складу ССРБ на карысьць РСФСР. У 1926 годзе, пры ліквідацыі Гомельскай губэрні і вяртаньні былога Гомельскага павету ў склад БССР, гэтая тэрыторыя, паводле волі жыхароў, была аднесеная да Навазыбкаўскага павету Бранскай губэрні й уключаная ў Дабрадзееўскі сельсавет.
Падчас Другой сусьветнай вайны жыхары вёсак удзельнічалі ў партызанцы. Калі захопнікі спалілі беларускую вёску Хаткі, што знаходзілася побач, яе жыхары былі прынятыя жыхарамі вёсак Санькова і Мядзьвежжа. Улетку 1943 году абедзьве вёскі былі таксама спаленыя нацыстамі.
У пасьляваенны час колькасьць жыхароў экскляву перавышала 500 чалавек, аднак пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыя апынулася адной з найбольш забруджаных. Да пачатку 1990-х у экскляве пражывала ўжо меней за 100 чалавек[1]. Паводле Распараджэньня Ўраду РФ ад 28.12.91 №237-р, тэрыторыя мястэчка Санькава была аднесеная да зоны адчужэньня[2], дзе забаранялася ня толькі пражываньне, але й любая гаспадарчая дзейнасьць.
У 2000-х на тэрыторыі ўжо няма сталага насельніцтва; у 1999 годзе скасаваныя й самі мястэчкі. Тым ня менш, гэтая тэрыторыя па-ранейшаму ўваходзіць у склад Злынкаўскага раёну Бранскай вобласьці (Вышкаўскае гарадзкое паселішча). Ад экскляву да мяжы з Расеяй — каля 800 мэтраў цяжкапраходных балот[3].
Насельніцтва
рэдагавацьМядзьвежжа
рэдагаваць- 1926 год — 159 чалавек
- 1979 год — 95 чалавек
- 1989 год — 49 чалавек
Санькова
рэдагаваць- 1926 год — 165 чалавек
- 1979 год — 76 чалавек
- 1989 год — 34 чалавекі