Сантарын (вулькан)
вулькан у Грэцыі
Сантарын — дзейны вулькан на востраве Тыра (іншая назва — Фіра), у Эгейскім моры, вывяржэньне якога прывяло да загібелі эгейскіх гарадоў на астравах Крыт, Тыра і ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Вывяржэньне датуецца 1645—1600 гадамі да н. э. (па розных ацэнках). Па магутнасьці вывяржэньне мела 7 балаў, што суадносна з вывяржэньнем Тамбора і ў 3 разы магутней за вывяржэньне Кракатаў.
Вывяржэньне, якое выклікала велічэзны цунамі вышынёй да 100 мэтраў, зьнішчыла мінойскую цывілізацыю Крыту. Хмара попелу накрыла 200—1000 км.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Institute for the Study and Monitoring of the Santorini Volcano (ISMOSAV) (анг.)
- Извержение Санторина состарило греков на сотню лет // Грани.ру
- Восставший из пепла // «Вокруг света» № 10 (2733) | Октябрь 2001
- Извержение Санторина // «Великие катастрофы в истории Земли» И. А. Резанов