Турпал-Алі Атгерыеў

Турпа́л-Алі Аладзіевіч Агерыеў (8 траўня 1969, ЧІАССР, РСФСР, СССР — 18 жніўня 2002, Екацерынбург) — дзяяч чачэнскага незалежніцкага руху, удзельнічаў у Першай і Другой расейска-чачэнскай войнах. Удзельнічаў у нападзе на Кізьляр. Родзіч Аслана Масхадава. Займаў дзяржаўныя пасады ў Ічкерыі. Трапіў у палон і памёр у турме.

Да распаду СССР

рэдагаваць

Нарадзіўся дзесьці на ўсходзе ЧІАССР. Пасьля заканчэньня вучобы ў школе працаваў будаўніком. Вучыўся завочна ў тэхнікуме, гістарычным факультэце Чачэнскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1990—1992 гады меў сваё ўласнае прадпрыемства. У 1992 годзе ваяваў у Абхазіі ў складзе войскаў Канфэдэрацыі горскіх народаў Каўказу. З 1992 году служыў у МУС Ічкерыі ў дарожнай інспэкцыі (ДАІ).

Першая расейска-чачэнская вайна

рэдагаваць

Са сьнежня 1994 году ваяваў на баку чачэнскага войска. У асноўным на ўсходзе Ічкерыі ў ваколіцах вёскі Новы Грозны. Але прымаў удзел у абароне Грознага (1994—1995). Меў баявыя раненьні. Разам з Салманам Радуевым удзельнічаў у нападзе на Кізьляр (1996). З 1996 году начальнік Асаблівага аддзелу войска Ічкерыі, дзе займаўся справамі, зьвязанымі са здрадай чачэнскіх ваяроў. Пасьля заканчэньня вайны стаў генэралам.

Міжваенны час

рэдагаваць

У студзені 1997 году кіраваў выбарчым штабам Аслана Масхадава. Яго перамога стала пачаткам кар’еры ва ўрадовых пасадах. Т. Атгерыеў стаў райцам у Вышэйшай кіраўнічай радзе. У 1997 годзе ўдзельнічаў у выбарах на пасаду мэра места Грозны. З-за ціску прыхільнікаў Лечы Дудаева (ён таксама змагаўся за гэтую пасаду) было прызнана, што выбары не адбыліся. У жніўні 1997 году ўзначаліў рух «Чачэнская ісламская дзяржава», які падтрымліваў А. Масхадава. У студзені 1998 году быў прызначаны намесьнікам кіраўніка ўраду Ічкерыі. Атгерыеў назіраў за дзейнасьцю войска Ічкерыі.

Палон, сьмерць

рэдагаваць

16 ліпеня 1999 году Т. Атгерыеў быў затрыманы ў лётнішчы Ўнукава, што пад Масквою, але неўзабаве яго адпусьцілі. 28 кастрычніка яго ізноў паланілі ў Дагестане (Махачкала). Там ён хацеў весьці перамовы з урадам Расеі аб заканчэньні вайны. У сьнежні 2001 году Атгерыеў быў прыгавораны да 15 гадоў заключэньня ў турме. 18 жніўня 2002 году ўрад абвясьціў аб сьмерці Т. Агерыева.