Сава Хэнція
Сава Хэнція (па-румынску: Sava Henția) — румынскі жывапісец, дэкаратар і ілюстратар, які нарадзіўся ў Аўстрыйскае імпэрыі, але на тэрыторыі сучаснае Румыніі.
Сава Хэнція | |
Дата нараджэньня | 1 лютага 1848 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 21 лютага 1904 (56 гадоў) |
Месца сьмерці |
|
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, мураліст, ілюстратар |
Жанры | партрэт |
Плынь | рэалізм[d] |
Пад уплывам | П’ер-Поль Прудон[d] |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьХэнція быў адным з чатырнаццаці дзяцей сьвятара. У 1862 годзе пасьля заканчэньня пачатковай адукацыі ягоны дзядзька навучыў яго рэтушаваць фатаграфіі[2]. У наступным годзе ён хварэў на брушны тыф, і хінін, які выкарыстоўвалі дзеля ягонага лекаваньня, пашкодзіў малому слых. Праца з фатаздымкамі заахвоціла яго да мастацкае кар’еры. У 1865—1870 гадох Хэнція навучаўся ў Бухарэсцкім нацыянальным мастацкім унівэрсытэце у Георге Татарэску і Тэадора Амана[2]. Затым ён здолеў атрымаць стыпэндыю і выправіўся ў Парыж, дзе паступіў у Акадэмію вытанчаных мастацтваў і знайшоў месца ў прэстыжнае майстэрні Аляксандра Кабанэля. У 1873 годзе ілюстратар вярнуўся ў Бухарэст і стаў выкладчыкам малюнку і каліграфіі ў прытулку сіротаў[2].
Праз чатыры гады, паводле рэкамэндацыі Карала Давілы, ён стаў карэспандэнтам вайсковага корпусу хуткае дапамогі і прымаў удзел у расейска-турэцкай вайне, робячы накіды шматлікіх сцэнаў вайсковых кампаніяў і бітваў. Ягоная карціна артылерыйскае батарэі з Калафату была выкарыстана на банкноце наміналам у адзін лей у 1977 годзе[3]. Пасьля вайны працаваў настаўнікам, дэкаратарам інтэр’ераў і ілюстратарам кнігаў[2]. У пэрыяд з 1901 па 1902 гады ён быў адным з мастакоў, якім было даручана аднавіць фрэскі і алтарныя творы ў манастыры Брэбу.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Працы Савы Хэнціі. Arcadja.