Рычард Эдўард Тэйлар
Ры́чард Э́дўард Тэ́йлар (па-ангельску: Richard Edward Taylor; 2 лістапада 1929, г. Мэдысын-Хат, Канада — 22 лютага 2018) — канадзкі фізык. Сябра Каралеўскага таварыства Канады (1985), Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1992), Лёнданскага каралеўскага таварыства (1997). Скончыў унівэрсытэты Альбэрты ў горадзе Эдмантане (Канада, 1952) і Стэнфардзкі (1962). З 1962 году ў Стэнфардзкім лінейным паскаральнікавым цэнтры (з 1970 году прафэсар, у 1982-86 намесьнік дырэктара). Навуковыя працы па экспэрымэнтальнай фізыцы элкмэнтарных часьцінак, праблемах дэтэктаваньня гравітацыйнага выпрамяненьня, рэнтгенаўскай ды гама-астраноміі. Разам з Дж. А. Фрыдманам і Г. У. Кендалам у сэрыі экспэрымэнтаў пацьвердзіў існаваньне кваркаў (1967-73). Нобэлеўская прэмія 1990 (разам з Фрыдманам, Кендалам).
Рычард Эдўард Тэйлар | |
Дата нараджэньня | 2 лістапада 1929[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 22 лютага 2018[3][4][5] (88 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | |
Сябра ў | Лёнданскае каралеўскае таварыства, Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Каралеўскае таварыства Канады[d], Амэрыканская асацыяцыя прасоўваньня навукі[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Амерыканскае фізічнае таварыства[d][6] |
Узнагароды | |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Richard E. Taylor // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Richard Edward Taylor // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia (анг.)
- ^ а б Richard E. Taylor // Музэй Гугенгайма — 1937.
- ^ Richard Edward Taylor // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Richard E. Taylor // Munzinger Personen (ням.)
- ^ NNDB (анг.) — 2002.
Літаратура
рэдагаваць- Касьцюковіч М. М. Тэйлар Рычард Эдвард. БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 106.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Richard Edward Taylor. Biographical. Nobel Committee. Праверана 23 лютага 2018 г.