Рыхлік
Рыхлік — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Рыхлік лац. Rychlik | |
Richlich | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Rih + *Lic |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Рыхлік» |
Паходжаньне
рэдагавацьРыхліх (Richlich) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Ditricus, Hindrich, Erik) паходзіць ад гоцкага reiks 'магутны'[2], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[3], а аснова -лік- (-ліх-) (імя ліцьвінаў Урліх; германскае імя Urlich) — ад гоцкага leik 'цела'[1].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Nicolao Rychlik (20 кастрычніка 1501 году)[4]; Болтромеи Рихликовичъ (1528 год)[5]; бояринъ пани воеводиное виленъское Павелъ Рихъликъ… Рихъликовои Ганьне (3 кастрычніка 1542 году)[6]; Амъброжей Андреевичъ Рыхликъ (1567 год)[7]; Васко Рихликъ, мещанинъ Могилевски (27 кастрычніка 1578 году)[8]; Васко Рыхликовичь (9 лютага 1580 году)[9]; рукоданы княз Ян Рыхлик, комендар бетыкголски (14 студзеня 1593 году)[10].
Носьбіты
рэдагаваць- Балтрамей Рыхлікавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Якуб Станіслававіч Рыхлік — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1607 годзе[11]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1266.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
- ^ Акты Литовско-Русского государства. Вып. 1. ― М., 1899. С. 97—99.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 230 (11) (1542). — Vilnius, 2001. P. 45.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 610.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 100.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 517.
- ^ Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 123.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 291.