Рынгель

(Перанакіравана з «Рынгіла»)

Рынгел (Рынгал) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча..

Ringel
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ringo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рынгал
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рынгель»

Паходжаньне

рэдагаваць

Рынгіла, пазьней Рынгель (Ringilo, Ringel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова рынг- (рынк-) (імёны ліцьвінаў Рынкун, Рынгольд; германскія імёны Ringun, Ringold) паходзіць ад германскага hring 'кольца'[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: et fratrem suum, dictum Ringelum (Хроніка Прускай зямлі)[3]; бояринъ присуду Новодворского Якубъ Ринкъгелевичъ (2 траўня 1540 году)[4]; боярину нашому Юхну Рынкгелю… тотъ Юхно Рынкгель змер (7 красавіка 1552 году)[5]; Bolko Ryngiel (1558 год)[6]; Флерыянъ Рынкгель (1567 год)[7]; двухъ бояровъ путныхъ — Михала а Винцка Рынкгелевъ… у Михала и Винцка Ринкгелевь (9 сакавіка 1597 году)[8]; Ryngał (1679 год)[9]; Ryngiele (1744 год)[10].

Носьбіты

рэдагаваць

Рынгелі — прыгонныя зь вёскі Барова (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[11].

У гістарычнай Прусіі існуе вёска Рынгельс.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 877.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 91.
  4. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. — Вильна, 1887. С. 305.
  5. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522—1552 гг.). — Менск, 2000. С. 182.
  6. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 389.
  7. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 651.
  8. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 8. — Вильна, 1875. С. 27.
  9. ^ Sinkevičiūtė D., Račickaja V. Lietuvių dvikamienių vardų kilmės asmenvardžiai ir jų kamienų užrašymo ypatybės Vilniaus naujųjų miestiečių ir laiduotojų 1661—1795 metų sąraše // Archivum Lithuanicum. T. 16, 2014. P. 305.
  10. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  11. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 282.