Рыжая палёўка
Рыжая палёўка (Clethrionomys glareolus, syn. Myodes glareolus) — від сысуноў сямейства хамяковых (Cricetidae).
Рыжая палёўка | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Хамяковыя (Cricetidae) |
Род | Clethrionomys |
Від | Рыжая палёўка |
Бінамінальная намэнклятура | |
Clethrionomys glareolus Schreber, 1780 | |
Арэал | |
Арэал | |
Вонкавы выгляд
рэдагавацьДаўжыня цела 10—13 см, даўжыня хваста 3—6,5 см, даўжыня вушэй 9—16 мм, вага 12—35 г. Памер і вага гэтага віду адрозніваюцца да 300 працэнтаў для розных рэгіёнаў. Вочы і вушы маленькія. Морда тупая і круглявая. Яны пакрытыя густой поўсьцю. Верх ад рудавата-карычневага да чырвонага, часам жаўтлявы. Бакі ад карычневага да шэра-карычневага і звычайна з крэмавым адценьнем. Ніз ад бялёсага да шэрага. Падшэрстак шэры. Лапы сьветлыя. Чорныя валасы на канцы хваста трохі даўжэй астатніх валасоў на хвасьце і выразна адрозніваюцца па колеры.
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца ў Эўропе, Азіі ад Гішпаніі і Брытанскіх астравоў да Сібіры; на вышынях ад 0 да 2400 м.
Лад жыцьця
рэдагавацьСустракаецца ва ўсіх відах лясоў, аддаючы перавагу густарасьлінным палянам, узлескам, берагам рэк і ручаёў у лясах. Ён таксама сустракаецца ў хмызьняках і парках. Myodes glareolus можа быць дзённым або начным, хоць, пераважна, сумеркавы. Сацыяльная сыстэма характарызуецца іерархіяй дамінаваньня з перавагай саміцы над самцом, асабліва ў пэрыяд размнажэньня. M. glareolus усяядныя і траваедныя. Спажывае травы, пупышкі, насеньне, плады, імхі і грыбы. Зімой вялікая колькасьць кары таксама служыць крыніцай ежы. Круглы год рыжая палёўка есьць вусякоў, павукоў і чарвякоў, зрэдку птушыныя яйкі. M. glareolus запасае на зіму жалуды, букавыя арэхі і іншае насеньне. Працягласьць жыцьця M. glareolus вельмі кароткая. Сярэдняя працягласьць жыцьця складае 0,5—2 гады.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Hutterer, R., Kryštufek, B., Yigit, N., Mitsainas, G., Palomo, L., Henttonen, H., Vohralík, V., Zagorodnyuk, I., Juškaitis, R., Meinig, H. & Bertolino, S. 2021. Clethrionomys glareolus. The IUCN (анг.)
- Lundrigan, B. & Mueller, M. 2003. Myodes glareolus. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |