Рыгор Кірдзей
Рыго́р Іва́навіч Кірдзе́й (10 сакавіка 1938, Чырвоная Слабада Салігорскага раёну Менскай вобласьці — 2 траўня 2011[1]) — беларускі маляр.
Рыгор Кірдзей | |
Дата нараджэньня | 10 сакавіка 1938 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 траўня 2011 (73 гады) |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кірдзей (неадназначнасьць).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і мэдыка Івана Ігнатавіча і хатняй гаспадыні Марыі Ігнатаўны, якія мелі яшчэ чатырох дзяцей. Бацька загінуў у студзені 1945 року на вайне зь Нямеччынай.
Рыгор Кірдзей скончыў школу (1956), паехаў камсамольцам на будаўніцтва савецка-кітайскай чыгункі ў Казахстан. Служыў у войску ў Туркмэніі. У 1965 року скончыў з чырвоным дыплёмам Алма-Ацінскую мастацкую вучэльню імя Гогаля(d), у 1969 — факультэт тэорыі і гісторыі мастацтваў Ленінградзкага інстытуту жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна(d).
У 1982 року пераехаў у Берасьце, працаваў на камбінаце «Мастацтва».
Сябра Беларускага саюзу мастакоў (1994).
Творчасьць
рэдагавацьУдзельнічае ў мастацкіх выставах з 1966 року. Працуе ў галіне станкавага і манумэнтальна-дэкаратыўнага малярства (росьпіс, мазаіка, зграфіта). Браў удзел у афармленьні інтэр’ераў установаў Берасьця і Берасьцейскай вобласьці.
Асноўныя творы:
- зграфіта «Гісторыя і сучаснасьць» у Бярозаўскім краязнаўчым музэі, «Айчынная вайна» ў кінатэатры «Партызан» (Івацэвічы), «Алегорыя» ў Доме тэхнічнай і мастацкай творчасьці Пінску, «Чалавек у працы» на Берасьцейскім электрамэханічным заводзе;
- мазаіка «Музыка» ў Ракітніцкім Доме культуры Жабінкаўскага раёну;
- палотны «Восень за ваколіцай», «Сосны», «Восеньскі букет», «Захад сонца на моры», «Ленінград. Мойка».
Творы захоўваюцца ў Берасьцейскім абласным краязнаўчым музэі, прыватных калекцыях Нямеччыны, Польшчы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Художники Брестчины (рас.). Брестская областная организация. Праверана 27 кастрычніка 2022 г.
Літаратура
рэдагаваць- Рыгор Кірдзей : [карціна „Балотныя кветкі“] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог. — Мн.: 2010. — С. 56—57.
- Валасюк, Л. Сустрэча з бацькам : [пра брэсцкага мастака Р. І. Кірдзея, яго паездку на магілу бацькі ў г. Познань (Польшча)] // Народная трыбуна. — 24 лістапада 2007. — № 47. — С. 12.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Брэста. У 2-х кн. Кн. 2. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 687 с. ISBN 985-6302-30-7.
- Кірдзей Рыгор Іванавіч : [карціна „Ля возера“] // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік. — Мн.: 1998. — С. 257.