Руслан Уладзімеравіч Кашулінскі (па-ўкраінску: Руслан Володимирович Кошулинський) — ўкраінскі палітык, дзявяты намесьнік старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны (2012—2014), сябра УА «Свабода». Балятаваўся на выбарах Прэзыдэнта ва Ўкраіне 2019 году як адзіны кандыдат ад скрайне правых сілаў, атрымаў 1,62% галасоў.

Руслан Кашулінскі
Руслан Кашулінскі ў Парлямэнце Украіны 24.02.2014
Руслан Кашулінскі ў Парлямэнце Украіны 24.02.2014
3-і старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны
13 сьнежня 2012 — 27 лістапада 2014
Прэзыдэнт: Віктар Януковіч
Аляксандар Турчынаў (в.а.)
Пятро Парашэнка
Прэм’ер-міністар: Мікола Азараў
Арсень Яцанюк
Папярэднік: Мікола Таменка
Наступнік: Аксана Сыраед
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 верасьня 1969(1969-09-09) (55 гадоў)
Львоў
Львоўская вобласьць
УССР, СССР
Партыя: УА «Свабода»
Сужэнец: Марыя
Дзеці: Хрыстына
Іванна
Багдан
Адукацыя:

Біяграфія

рэдагаваць

Быў кандыдатам на выбарах гарадзкога галавы Львова. Ў 2015 годзе атрымаў другі вынік — 12,29%[1]. У другім туры саступіў з вынікам 36,86% Андрэю Садавому. Ў 2020 годзе атрымаў чацьверты вынік з 9,74%. Балятаваўся на давыбарах у Парлямэнт па 87 акрузе (Івана-Франкоўская вобласьць), якія адбыліся 28 сакавіка 2021 году. Атрымаў трэці вынік, ягоную кандыдатуру падтрымалі 13 927 выбаршчыкаў альбо 28,86%.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць