Рудзішкі
Рудзі́шкі (лет. Rūdiškės) — места ў Летуве, у міжрэччы Мерачанкі і Стрэвы. Цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2023 год — 1943 чалавек.
Рудзішкі лац. Rudziški | |||||
лет. Rūdiškės | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1774 | ||||
Горад з: | 1958 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 147 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 528 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-21171 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°30′50″ пн. ш. 24°49′40″ у. д. / 54.51389° пн. ш. 24.82778° у. д.Каардынаты: 54°30′50″ пн. ш. 24°49′40″ у. д. / 54.51389° пн. ш. 24.82778° у. д. | ||||
Рудзішкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Рудзішкі — даўняя вёска гістарычнай Троччыны, якую ўлады Летувы абвясьцілі часткай этнаграфічнага рэгіёну «Дзукія». Каля Рудзішак праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў[2].
Назва
рэдагавацьГрода, Рода або Руда (Hrodo, Roda, Ruodo) — імя германскага паходжаньня[3].
Тапонім Рудзішкі выводзяць ад асабовага імя[4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Рудзішкі ўпамінаюцца ў 1774 годзе, калі тут збудавалі касьцёл. На 1792 год у вёсцы было 3 будынкі.
У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Рудзішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У 1864 годзе празь вёску прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург.
У 1958 годзе Рудзішкі атрымалі статус места.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023.
- ^ Тэрыторыя Беларусі і яе дагістарычнае насельніцтва // Калосьсе. № 2—3, 1938.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 886.
- ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 184.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.