Роман Губнік
Роман Гу́бнік (па-чэску: Roman Hubník; нарадзіўся 6 чэрвеня 1984 году, Усецін, Чэхаславаччына) — былы чэскі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі. Ягоны брат Міхала Губніка таксама ёсьць футбалістам.
Роман Губнік | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 чэрвеня 1984[1][2] (39 гадоў) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2007 2007—2010 2009 2010 2010—2013 2013—2020 2015 2020—2022 |
Сыгма Масква → Спарта Прага (арэнда) → Гэрта (арэнда) Гэрта Вікторыя Пльзень → Сыгма (арэнда) Сыгма |
105 (4) 9 (0) 29 (5) 7 (0) 76 (8) 122 (3) 7 (0) 44 (0) |
Зборныя | ||
2009—2020 | Чэхія | 30 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера рэдагаваць
Клюбная рэдагаваць
Роман з шасьці гадоў займаўся футболам у школах клубаў ТЙ «Галенка», «Усецін», «Тэскома». З 1998 году гуляў за чэскі клюб «Сыгма» (Оламаўц). У 2007 годзе за 2 млн эўра перайшоў у склад расейскага клюбу «Масква». У пачатку 2009 году быў аддадзены ў арэнду ў праскую «Спарту»[3]. Пасьля таго як ён адгуляў год у «Спарце», «Масква» перадала яго ў арэнду «Гэрце» да чэрвеня 2010 году[4]. Пасьля зьняцьця футбольнага клюбу «Масква» з чэмпіянату Расеі па футболе 2010 году ўсе правы на футбаліста атрымала «Гэрта».
У верасьні 2013 году падпісаў пагадненьне з чэскім клюбам «Вікторыя Пльзень».
Міжнародная рэдагаваць
Выступаў за моладзевую зборную Чэхіі. Дэбют за нацыянальную зборную Чэхіі адбыўся 5 ліпеня 2009 году ў матчы супраць зборнай Мальты. Ягоны першы гол за зборную быў забіты 12 жніўня 2009 году ў гульні супраць зборнай Бэльгіі.
Дасягненьні рэдагаваць
«Спарта»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2010
«Вікторыя»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2015, 2016, 2018
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в г Roman Hubník // FBref.com (мн.)
- ^ а б Roman Hubnik // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ Хубник отдан в аренду пражской «Спарте»(недаступная спасылка). championat.ru
- ^ «Герта» взяла Губника в аренду. sport-express.ru
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Профіль на афіцыйным сайце «Масква»
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль(анг.) на Soccerway
- Профіль(анг.) на Worldfootball
- Статыстыка на сайце National Football Teams.