Рой Б’юкенэн

блюзавы гітарыст ЗША

Рой Б’юкенэн (па-ангельску: Roy Buchanan; 23 верасьня 1939]] — 14 жніўня 1988) — амэрыканскі блюзавы гітарыст.

Рой Б’юкенэн
Дата нараджэньня 23 верасьня 1939(1939-09-23)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 жніўня 1988(1988-08-14)[1][2][3] (48 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці павешаньне[d][4]
Месца пахаваньня
Занятак музыка, гітарыст
Жанры блюз
Інструмэнты гітара
Лэйблы Polydor Records[d]
Сайт roybuchanan.org

Падчас сваёй маладосьці граў у мностве рок-н-рольных камандаў, тым самым атрымаўшы велізарны досьвед гульні. У сваёй тэхніцы сумяшчаў мноства стылявых асаблівасьцяў, асабліва з джазу й блюзу.

Нягледзячы на ўсю геніяльнасьць музычнага ўспрыманьня Букенана, яго творчасьць атрымала распаўсюд толькі ў вузкіх колах прафэсійных музыкаў, сярод якіх Джэф Бэк, Джон Ленан, Эрык Клэптан і іншыя. Неаднойчы сьціпламу Б’юкенэну прапаноўвалі месца гітарыста ў The Rolling Stones, але ён адмаўляўся.

Падобнымі ўчынкамі легендарны гітарыст хацеў паказаць, што на сцэне для яго мае каштоўнасьць толькі гук гітары.

«Калі кожны дзень вас спрабуюць трахнуць дваццаць стрыптызэрак, вы нехаця сталееце хутка», — з усьмешкай казаў Б’юкенэн пра сваю клюбна-пабавую маладосьць.

Пасьля загадкавай сьмерці ў яго засталася жонка і некалькі дзяцей.

Дыскаграфія рэдагаваць

  • Buch & The Snakestretchers, 1971, BIOYA
  • Roy Buchanan and the Snakestretchers, 1972, BIOYA
  • Roy Buchanan, 1972, Polydor
  • Second Album, 1973, Polydor
  • That’s What I Am Here For, 1974, Polydor
  • In the Beginning, 1974, Polydor
  • Live Stock, 1975, Polydor
  • Rescue Me, 1975, Polydor
  • Street Called Straight, 1976, Atlantic
  • Loading Zone, 1977, Atlantic
  • Live in U.S.A. & Holland 77-85 — Silver Shadow CD 9104
  • You’re Not Alone, 1978, Atlantic
  • Live in Japan — 1977 (Rel 1978) Polydor MPF 1105
  • My Babe, 1981, AJK
  • When a Guitar Plays the Blues, 1985, Alligator — гэты альбом сам музыка лічыў сваім дэбютам, бо толькі на ім атрымаў поўную музычную незалежнасьць.
  • Live — Charly Blues Legend vol. 9 85-87 — Charly Schallplatten GMBH — CBL 758*
  • Dancing on the Edge, 1986, Alligator
  • Hot Wires, 1987, Alligator
  • Early Years, 1989, Krazy Kat
  • Sweet Dreams: The Anthology, 1992, Polydor
  • Guitar on Fire: Atlantic Sessions, 1993, Rhino
  • Charly Blues Masterworks: Roy Buchanan Live, 1999, RedX entertainment
  • Deluxe Edition: Roy Buchanan, 2001, Alligator
  • 20th Century Masters: The Millennium Collection: Best Of Roy Buchanan, 2002, Polydor
  • American Axe: Live In 1974 [Live], 2003, Powerhouse Records
  • The Prophet — Unreleased First Album,2004, Hip-O Select/Polydor
  • Live,2006,Charly Records
  • The Definitive Collection ,2006,Polydor
  • Rhino Hi-Five : Roy Buchanan,2007,Rhino Atlantic

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б Roy Buchanan // Find a Grave (анг.) — 1996.
  3. ^ а б Roy Buchanan // Discogs (анг.) — 2000.
  4. ^ а б https://web.archive.org/web/20131112003928/http://www.yee.ch/winter/rbuch_lifetimes.html

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць