Робі Крус

аўстралійскі футбаліст

Робі Крус (па-ангельску: Robbie Kruse; нарадзіўся 5 кастрычніка 1988 году, Брысбэйн, Аўстралія) — колішні аўстралійскі футбаліст, нападнік. Абараняў колеры нацыянальнай зборнай Аўстраліі.

Робі Крус
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1988(1988-10-05)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 179 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1900—2009
2009—2011
2011—2013
2013—2017
2015—2016
2017
2017—2019
2019—2022
2023
Брысбэйн Роар
Мэльбурн Віктары
Фартуна Дусэльдорф
Баер
Штутгарт (арэнда)
Ляанін Хувін
Бохум
Мэльбурн Віктары
Брысбэйн Роар
7 (0)
39 (16)
41 (4)
28 (2)
3 (0)
4 (0)
44 (8)
40 (3)
1 (0)
Зборныя
2011—2019 Аўстралія 75 (5)

Кар’ера

рэдагаваць

Крус пачаў кар’еру ў клюбе «Брысбэйн Роар» са свайго роднага гораду. 2 кастрычніка 2007 году ў дзень свайго 19-годзьдзя ў матчы супраць «Вэлінгтан Фэнікс» ён дэбютаваў у А-Лізе[4]. У гэтай жа сустрэчы ён забіў свой дэбютны гол за каманду. З 2009 году пачаў гуляць за «Мэльбурн Віктары», за які дэбютаваў зноўку ў матчы супраць «Вэлінгтан Фэнікс».

Улетку 2011 году перайшоў у склад нямецкага клюбу «Фартуна». 28 красавіка 2013 году стаў гульцом нямецкага «Баеру», падпісаўшы трохгадовы кантракт. Сума трансфэру склала 1,5 млн эўра[5].

Міжнародная

рэдагаваць

5 студзеня 2011 году ў таварыскім матчы супраць зборнай ААЭ Крус дэбютаваў за зборную Аўстраліі. У тым жа годзе ён трапіў у заяўку нацыянальнай каманды на ўдзел у Кубку Азіі.

Дасягненьні

рэдагаваць

Аўстралія:

  1. ^ а б в Robbie Kruse // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Robbie Kruse // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в Robbie Kruse // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Brissie Boys Grab First Home Win. FourFourTwo.com
  5. ^ Bayer sichert sich die Dienste von Kruse. Kicker

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць