Арсэн Вэнгер

францускі футбольны трэнэр
(Перанакіравана з «Арсэн Вэнгэр»)

Арсэн Вэнгер ОБІ (па-француску: Arsène Wenger; нар. 22 кастрычніка 1949 году, Страсбург) — францускі футбаліст, футбольны трэнэр, галоўны трэнэр лёнданскага «Арсэналу» ў 1996—2018 гадах.

Арсэн Вэнгер
Арсэн Вэнгер
Arsène Wenger
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 лістапада 1949 (75 гадоў)
Страсбург, Францыя
Рост 193 см
Пазыцыя абаронца
Моладзевыя клюбы
1969—1973 Мютцыг
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1973—1975
1975—1978
1978—1981
Мюлюз
П’еро Вабан
Страсбург
56 (4)
80 (20)
11 (0)
Трэнэрскія клюбы
1984—1987
1987—1994
1995—1996
1996—2018
Нансі
Манака
Нагоя Грампус Эйт
Арсэнал Лёндан

Адукацыя

рэдагаваць

Скончыў інжынэрны факультэт Унівэрсытэту Страсбургу (1974), мае навуковую ступень доктара навук у вобласьці эканомікі. Валодае шасьцю мовамі: францускай, ангельскай, нямецкай, італьянскай, гішпанскай і японскай.

Футбаліст

рэдагаваць

Дэбютаваў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы ў аматарскай камандзе «Мютцыг» (AS Mutzig). Першы прафэсійны кантракт падпісаў ва ўзросьце 24 гадоў з клюбам 2-га дывізіёну «Мюлюз» (FC Mulhouse), працягнуў кар’еру ў клюбе 3-га дывізіёну «П’еро Вабан» з Страсбургу (AS Pierrots Vauban Strasbourg). На вышэйшым узроўні выступаў за «Страсбург» (RC Strasbourg), за 3 сэзоны правёў ўсяго 12 матчаў. У сэзоне 1978/1979 атрымаў тытул чэмпіёну Францыі.

У 1981—1994 гадах займаўся трэнэрскай дзейнасьцю ў Францыі: быў трэнэрам моладзевай каманды «Страсбургу» (1981—1983), памагатым трэнэра ў «Кане» (AS Cannes, 1983—1984). У 1984—1987 — галоўны трэнэр «Нансі», у 1987—1994 — галоўны трэнэр «Манака». У сэзоне 1987/1988 «Манака» стаў чэмпіёнам Францыі, а ў 1992 — уладальнікам срэбных мэдалёў, у 1989 — фіналістам Кубка Францыі, у 1991 — уладальнікам Кубка Францыі, у 1992 — фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў.

У 1995—1996 гадах трэніраваў клюб «Нагоя Грампус Эйт» (Нагоя, Японія), які ў сэзоне 1995/1996 стаў уладальнікам Кубка Імпэратара і Кубка Джэй-Лігі. Па выніках гэтага сэзону быў прызнаны найлепшым трэнэрам Японіі.

З 1996 году — галоўны трэнэр клюбу «Арсэнал» (Ангельшчына). Пры ім клюб стаў чэмпіёнам Ангельшчыны (сэзоны 1997/1998, 2001/2002, 2003/2004), уладальнікам Кубка (1997/1998, 2001/2002, 2002/2003, 2004/2005) і Супэркубка Ангельшчыны (1998/1999, 1999/2000, 2002/2003, 2004/2005), фіналістам Лігі чэмпіёнаў (2005/2006), фіналістам Кубка УЭФА (1999/2000).

Узначаліўшы «Арсэнал», стварыў брыгаду адмыслоўцаў, якая займаецца пытаньнямі функцыянальнай падрыхтоўкі футбалістаў. Кожны гулец атрымаў індывідуальную праграму трэніровак і аднаўленчых працэдур. Для кожнага футбаліста была таксама распрацавана адмысловая дыета. Гэтыя меры спрыялі дасягненьню клюбам высокіх вынікаў. Вядомы сваёй актыўнай і пасьпяховай сэлекцыйнай палітыкай — пры ім «Арсэнал» актыўна набывае маладых футбалістаў, якія затым становяцца «зоркамі».

У Ангельшчыне яго клічуць «Прафэсар». Першы замежны трэнэр у Ангельшчыне, клюб якога выйграў нацыянальны чэмпіянат. Адзіны замежны трэнэр у Ангельшчыне, каму атрымалася зрабіць «залаты дубль» — выйграць у адным сэзоне і чэмпіянат, і Кубак. Першы замежны трэнэр, прызнаны ў гэтай краіне «трэнэрам году». У 2001 годзе адмовіўся ад паста трэнэра нацыянальнай зборнай Францыі, жадаючы працягнуць працу з «Арсэналам».

У сэзоне 1998/1999 стаў ляўрэатам прыза Fair play («Сумленная гульня») за тое, што адмовіўся ад перамогі ў кубкавым матчы з «Шэфілдам». Тады адзін з гульцоў «Шэфілда» атрымаў траўму, пасьля чаго яго партнэр выбіў мяч за бакавую лінію, каб перапыніць гульню і дазволіць аказаць гульцу мэдыцынскую дапамогу. Па «джэнтэльмэнскіх правілах» гульцы «Арсэналу» павінны былі ў гэтым выпадку аддаць мяч суперніку, але замест гэтага яны захавалі мяч у сябе і забілі гол, што не супярэчыла правілам. У выніку «Арсэнал» атрымаў перамогу зь лікам 2:1 (гэты гол стаў вырашальным). Арсэн Вэнгер выступіў за перагулёўку матчу. У новым матчы «Арсэнал» ізноў перамог з тым жа лікам.

Песьня пра Вэнгера

рэдагаваць

Гурт Arsenal Away Boyz прысьвяціў Арсэну песьню «(We Love You) Arsene Wenger», якая ўвайшла ў альбом гэтага гурту прысьвечаны «Арсэналу» New Generation.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Арсэн Вэнгерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў