Робэрт Майлз (па-ангельску: Robert Miles, народжаны па-італьянску: Roberto Concina, 3 лістапада 1969 году, Фляр’е, Швайцарыя) — італьянскі дыджэй і кампазытар, які працаваў у розных стылях электроннай музыкі, пачынальнік жанру «дрым-гаўс».

Робэрт Майлз
Roberto Concina
Дата нараджэньня 3 лістапада 1969
Месца нараджэньня Фляр’е, Нэўшатэль, Швайцарыя
Дата сьмерці 9 траўня 2017 (47 гадоў)
Месца сьмерці Ібіца
Прычына сьмерці рак[1]
Грамадзянства Італія
Прафэсія дыджэй
Гады дзейнасьці 1984-2012
Псэўданімы Roberto Milani[2] і Robert Miles
Жанры дрымгаўс, транс, даўнтэмпа, джаз-ф'южн
Інструмэнты сынтэзатар
Псэўданімы Roberto Milani[2] і Robert Miles
Лэйблы S:alt Records
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў абшчыне Фляр’е кантону Нэўшатэль у Швайцарыі[3]. Зь дзяцінства займаўся ігрою на фартэпіяна і далей пачаў працаваць як дыджэй. Выступаючы ў італьянскіх клюбах з 1988 году і сабраўшы неабходную суму, у 1990 годзе Робэрт купляе ўжо карыстанае абсталяваньне для ставрэньня ўласнае студыі, але ягоныя першыя працы не заўважаюцца публікай.

У 1994 годзе Майлз стварае сваю сама вядомую працу — кампазыцыю «Children». Цягам двох тыдняў пасьля афіцыйнага выданьня ў 1995 годзе, самотнік прадаецца больш як 30 000 копіяў па ўсёй Эўропе, узначаліўшы гіт-парады многіх краінаў. Запіс атрымоўвае статус плятынавага ў Вялікабрытаніі і Нямеччыне і залатога ўва многіх іншых краінах.

Наступным самотнікам стаецца «Fable» вакал у якім належыць Фіярэле Кўін (Fiorella Quinn). Дэбютны альбом Майлза, «Dreamland», выдадзены 7 чэрвеня 1996 году, у Эўропе стаецца вельмі пасьпяховым, празь некалькі дзён у ЗША выдаецца яго пашыраная вэрсія, што зьмяшчае песьню «One and One», вакал у якой належыць Марыі Нэйлер. Песьня набывае папулярнасьць і выдаецца як самотнік у ЗША і Вялікабрытаніі.

У лістападзе 1997 Майлз выдае песьню «Freedom», якая ёсьць адною з асноўных на альбоме «23am», выпушчаным 27 лістапада 1997 году. Альбом выкананы з пэўнымі адрозьненьнямі ад «Dreamland» — большай колькасьцю кампазыцыяў з вакальным суправаджэньнем.

11 чэрвеня 2001 году на вініле і CD выпушчаны альбом «Organik». Майлз адыходзіць ад ранейшага стылю, стварыўшы 12 кампазыцыяў у стылях эмбіент, даўнтэмпа, этнічнай музыкі.

Напрыканцы 2003 году Майлз пераяжджае зь Лёндану ў Лос-Анджэлес засноўвае ўласны лэйбл «S:alt Records», у 2004 годзе выпускаюцчы на ім альбом «Miles Gurtu».

У 2009—2010 Майлз запісвае альбом «Th1rt3en». Рэліз альбому адбыўся 7 лютага 2011 году ўва ўсім сьвеце, і 15 лютага ў Паўночнай Амэрыцы. 10 сьнежня 2011 году Робэрт Майлз выступіў з канцэртам у Кіеўскім клюбе «Sullivan Room»[4].

Робэрт Майлз памёр пасьля непрацяглай барацьбы з ракам 9 траўня 2017 на гішпанскім востраве Ібіца[5].

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • 1996 — Dreamland
  • 1997 — 23am
  • 1997 — In the mix
  • 2001 — Organik
  • 2002 — Organik Remixes
  • 2004 — Miles Gurtu
  • 2011 — Th1rt3en
  1. ^ http://www.bbc.co.uk/news/entertainment-arts-39869009
  2. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Біяграфія Робэрта Майлза (анг.) Архіўная копія
  4. ^ Robert Miles Pandora Winter — фотаспараваздача. Праверана 20 мая 2017 г.
  5. ^ Ankeny J. Artist Biography (анг.) allmusic.com Праверана 20 мая 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць