Ратаўтышкі (лет. Ratautiškis) — вёска ў Летуве, каля ракі Левы. Уваходзяць у склад Алойзаўскага староства Купішкаўскага раёну Панявескага павету.

Ратаўтышкі
лац. Rataŭtyški
лет. Ratautiškis
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Раён: Купішкаўскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°57′0″ пн. ш. 24°59′38″ у. д. / 55.95° пн. ш. 24.99389° у. д. / 55.95; 24.99389Каардынаты: 55°57′0″ пн. ш. 24°59′38″ у. д. / 55.95° пн. ш. 24.99389° у. д. / 55.95; 24.99389
Ратаўтышкі на мапе Летувы
Ратаўтышкі
Ратаўтышкі
Ратаўтышкі

Назва рэдагаваць

Асноўны артыкул: Ратаўт

Раталт (Rattolt) і Тэўдрад (Teudrad) — імёны германскага паходжаньня[1]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ratołt[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Гісторыя рэдагаваць

У XIX ст. Ратаўтышкі ўваходзілі ў склад Панявескага павету Ковенскай губэрні[6].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 1902 год — 15 чалавек[7]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1218, 1443.
  2. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 202.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 544.
  7. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 339.