Расьціслаў Зіновенка

беларускі хакеіст

Расьціслаў Зіновенка (нар. 2 лютага 2001 году) — беларускі хакеіст, брамнік аршанскага «Лякаматыву».

Расьціслаў Зіновенка
Грамадзянства
Дата нараджэньня 1 лютага 2001(2001-02-01)[1] (23 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Лякаматыў Ворша
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2011 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

З маладых гадоў гуляў за юнацкія зборныя Беларусі. А поруч з камандай Беларусь-U20, якая брала ўдзел у розыгрышах Экстралігі Б. У сьнежні 2019 году далучыўся да кітайскага клюбу ОРД-«Юніёр», які выступаў у расейскай Моладзевай хакейнай лізе[2]. Па сэзоне брамнік далучыўся да «Юнацтва»[3]. За менскі клюб першую гульню згуляў супраць «Лякаматыву». Гэты таварыскі матч ладзіўся у Воршы напрыканцы ліпеня 2020 году. 31 ліпеня згуляў у браме сталічнікаў у матчы супраць «Гомлю» на турніры памяці Дубко. У лістападзе быў выпраўлены ў арэнду ў «Лякаматыў», каб набрацца досьведу[4]. У студзені 2021 году быў адкліканы назад, дзе здолеў замацавацца ў браме дружыны. Аднак, улетку 2022 году сышоў у арэнду ў «Дынама-Маладэчна», а праз год далучыўся да «Магілёву» таксама на правах арэнду. Перад пачаткам сэзону 2024—2025 гадоў стаў брамнікам аршанскага «Лякаматыву»[5].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Юнацтва-Менск»:

  • Чэмпіён Беларусі: 2021

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць