Расейска-грузінская вайна (2008)
Расейска-грузінская вайна 2008 году[a] (па-грузінску: რუსეთ-საქართველოს ომი) — узброены канфлікт паміж Грузіяй, з аднаго боку, і Расеяй, непрызнанымі Паўднёвай Асэтыяй і Абхазіяй зь іншага. Пачаўся 7 жніўня 2008 году. 16 жніўня 2008 году прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў перамір’е з Грузіяй[4].
Расейска-грузінская вайна 2008 году | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мапа Грузіі | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Грузія | Расея Паўднёвая Асэтыя Абхазія | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Міхаіл Саакашвілі | Дзьмітры Мядзьведзеў Эдуард Какойты Сяргей Багапш | ||||||||
Страты | |||||||||
Грузія: | Паўднёвая Асэтыя:
| ||||||||
Пачатак канфлікту
рэдагаваць3 ліпеня паўднёваасэтынскія паўстанцы спрабуюць забіць Дзімітрыя Санакоева, кіраўніка Часовай адміністрацыі Паўднёвай Асэтыі. Бомба з дыстанцыйным кіраваньнем выбухнула ў той момант, калі картэж Санакоева праяжджаў паблізу. У выніку выбуху пацярпелі тры паліцыянты, што суправаджалі Санакоева.
29 ліпеня паўстанцкая міліцыя пачынае абстрэльваць вёскі з этнічна зьмяшаным насельніцтвам, якія кантралююцца Грузіяй, у тым ліку тыя, дзе знаходзяцца блёк-пасты грузінскіх міратворцаў. Падчас абстрэлаў выкарыстоўваліся гарматы буйнога калібру (звыш 82 мм), ужываньне якіх забаронена існымі дамоўленасьцямі. Гэты факт афіцыйна прызнаны кіраўніком міратворчых войскаў, расейскім генэралам Маратам Кулахметавым 4 жніўня. Генэрал Кулахметаў 4 жніўня адмыслова згадвае абстрэл вёсак, што знаходзяцца пад грузінскім кантролем, які вёўся 1 ды 2 жніўня з выкарыстоўваньнем артылерыі буйнога калібру. Абстрэлы працягваліся да 7 жніўня — да ўварваньня сухапутных расейскіх войскаў у Грузію.
1 жніўня на поўнач ад Цхінвалі, па дарозе Эрэдвы-Хейці быў падарваны грузавік-пікап, у якім ехалі шэсьць афіцэраў грузінскай паліцыі, у выніку якога былі цяжка параненыя ўсе 6 паліцыянтаў. Выбух быў ажыцьцёўлены дзьвюмя выбуховымі прыладамі, забясьпечанымі дыстанцыйным кіраваньнем. У ноч на 2 жніўня ад абстрэлу пацярпелі чацьвёра грузінаў. У выніку вымушанага агню войскамі Грузіі ў адказ былі забітыя шэсьць і параненыя 15 жыхароў Цхінвалі.
3 жніўня расейскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра буйнамаштабную мабілізацыю добраахвотнікаў на Паўночным Каўказе, а таксама надрукавалі абяцаньні казакоў разгарнуць войскі з наймітаў у Грузіі. 4 жніўня паўстанцкі ўрад Паўднёвай Асэтыі распачаў эвакуацыю цывільнага насельніцтва з Цхінвалі й тых вёсак, што знаходіліся пад іхным кантролем. 5 ды 7 жніўня па патрабаваньні прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі спэцыяльны пасланьнік Тэмур Якабашвілі двойчы спрабаваў правесьці перамовы з паўстанцамі, але яго запыты былі адхіленыя.
Уварваньне Расеі ў Грузію
рэдагавацьБез узгадненьня зь міжнароднай супольнасьцю расейскія войскі ў ноч на 6 жніўня ўступілі на тэрыторыю Грузіі праз Роцкі тунэль і заявілі, што з гэтага часу расейскія памежныя войскі кантралююць і другі канец тунэлю. На наступны дзень, 7 жніўня спэцыяльны пасланьнік ад Міністэрства замежных справаў Расеі ня здолеў правесьці напярэдадні ўзгодненыя перамовы па спыненьні агню, спаслаўшыся на адмову з боку паўстанцаў, у той жа час працягваўся абстрэл грузінскіх вёсак. Генэрал Кулахметаў пад час сустрэчы ў Цхінвалі зь міністрам ураду Тымурам Якабашвілі паведамляў аб тым, што ён ня мог уступіць у кантакт з паўстанцамі, і што расейскія міратворцы не маглі спыніць іхныя напады.
9 жніўня расейская авіяцыя пачала бамбардзіроўкі гораду Горы. У выніку 60 мірных жыхароў загінулі[10]. 12 жніўня бамбардзіроўкі паўтарыліся. У Горы ўвайшлі расейскія войскі. 22 жніўня, пасьля зьнічтажэньня грузінскіх вайсковых аб’ектаў і тэхнікі, расейцы пакінулі горад[11].
Рэакцыя міжнароднай супольнасьці
рэдагавацьУкраіна асудзіла эскаляцыю канфлікту і заклікала Расею тэрмінова вывесьці сваё войска з Грузіі. Таксама ўкраінскае кіраўніцтва папярэдзіла расейскія ўлады аб непажаданасьці для Ўкраіны выкарыстаньня Чарнаморскага флёту Расеі (які тымчасова базуецца ва ўкраінскім месьце Севастопалі), у гэтай вайне.[12] Пазьней, пасьля ігнараваньня Расеяй гэтага патрабаваньня, Украіна забараніла караблям Чарнаморскага флёту Расеі вярнуцца да Севастопалю[13]. Таксама з Украіны ў Грузію для зьбіцьця расейскіх вайсковых самалётаў пастаўляліся зэнітна-ракетныя комплексы «Бук-М1»(en), што абслугоўваліся падчас вайны ўкраінскімі адмыслоўцамі з гораду Балаклея (Харкаўская вобласьць)[14].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Вайна вядома пад рознымі іншымі назвамі, у тым ліку пяцідзённая вайна, жнівеньская вайна й расейскае ўварваньне ў Грузію.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б СКП уточнил российские потери во время войны в Южной Осетии, «Lenta.ru», 07.08.2009, 09:44:41 (рас.)
- ^ Российская разведка обвиняет Грузию в сокрытии масштаба потерь — Lenta.ru, 15 верасьня 2008 г. (рас.)
- ^ 7 жніўня — гадавіна грузінска-расейскай вайны // Радыё Свабода, 07 жніўня 2009 г.
- ^ а б Мядзьведзеў падпісаў перамір’е з Грузіяй // Lenta.ru, 16 жніўня 2008 г. (рас.)
- ^ Список погибших граждан Южной Осетии на сайте «Общественной Комиссии по расследованию военных преступлений в Южной Осетии и помощи пострадавшему гражданскому населению», Osetinfo.ru, 28.10.2008. (рас.)
- ^ Грузия не может успокоиться (рас.)
- ^ На 3 сентября в результате агрессии Грузии погиб 71 российский миротворец, 340 ранены — Ведомости, 3 верасьня 2008 г. (рас.)
- ^ Грузия внушает себе победу над Россией// Михаил Саакашвили подвел итоги войны — Газета «Коммерсантъ» № 142 (3959), 13 жніўня 2008 г. (рас.)
- ^ Минобороны Абхазии рассказало об уникальности военной операции в Кодорском ущелье (рас.)
- ^ «Вооруженный конфликт в Южной Осетии: суббота» (рас.) // BBC
- ^ Civil Georgia: «Police Back in Gori» // civil.ge, 23 August 2008 (анг.)
- ^ Огризко перебуває в Тбілісі (укр.)
- ^ Україна погрожує заблокувати повернення російських кораблів до Севастополя (укр.)
- ^ Генпракуратура Ўкраіны пацьвердзіла, што краіна дапамагала Грузіі падчас жнівеньскага канфлікту // Зьвязда : Газэта. — 17 верасьня 2009. — № 177 (26535). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Фатаздымкі з Грузіі // Сайт моладзевага руху «Бунт». 14 жніўня 2008
- Грузінска-руская вайна. Погляд праз 4 гады. + дакументалістыка. Рэгіянальны партал «Сьвіслач» (17 ліпеня 2011). Праверана 17 ліпеня 2011 г.