Сяргей Багапш
Сярге́й Васі́льевіч Бага́пш (па-абхаску: Сергеи Багаҧшь; 4 красавіка 1949 году ў горадзе Сухумі, Абхазія — 29 траўня 2011 году ў Маскве, Расея) — другі прэзыдэнт часткова прызнанай Рэспублікі Абхазія.
Сяргей Багапш | |
па-абхаску: Сергеи Василий-иԥа Багаԥшь | |
2-і прэзыдэнт Абхазіі | |
---|---|
12 лютага 2005 — 29 траўня 2011 | |
Папярэднік: | Уладзіслаў Ардзінба |
Наступнік: | Аляксандар Анкваб |
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Абхазія | |
29 красавіка 1997 — 20 сьнежня 1999 | |
Прэзыдэнт: | Уладзіслаў Ардзінба |
Папярэднік: | Генадзь Гагулія |
Наступнік: | Вячаслаў Цугба |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 сакавіка 1949[1] Сухумі, Абхаская АССР, Грузінская ССР |
Памёр: |
29 траўня 2011[2][1] (62 гады) Масква, Расея |
Партыя: | |
Сужэнец: | Марына Шонія |
Дзеці: |
сын: Зураб дачка: Ліяна |
Адукацыя: | Грузінскі інстытут субтрапічнай гаспадаркі |
Узнагароды: | Герой Абхазіі[3] |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Грузінскі інстытут субтрапічнай гаспадаркі. Затым, у 1972 годзе стаў начальнікам аграаддзела Мокаўскага этэрамасьлічнага саўгасу. Пасьля службы ва Ўзброеных сілах СССР перайшоў на камсамольскую працу і ў 1980 годзе станаў першым сакратаром Абхаскага абкаму ЛКСМ Грузіі. У 1982 годзе — першы сакратар ачамчырскага райкаму КП Грузіі.
Пасьля пачатку першых сутыкненьняў паміж грузінамі і абхазцамі кіраваў абаронай ад грузінскіх нападаў праз ачамчытркі мост, і неўзабаве загадаў падарваць яго. У сутыкненьнях быў паранены.
У 1992 годзе прызначаны першым намесьнікам прэм’ер-міністра замаабвешчанай Рэспублікі Абхазіі. Падчас грузіна-абхаскай вайны стаў адным з кіраўнікоў абхаскіх вайсковых фармаваньняў, прымаў удзел у штурме Сухумі.
У 1997 годзе прызначаны прэм’ер-міністрам самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія. На гэтай пасадзе Багапш пасьпяхова змагаўся са злачыннасьцю, масштабы якой пачалі зьніжацца, ліквідаваў запазычанасьць па заробках. Пачала адраджацца прамысловасьць, сельская гаспадарка, жыльлёва-камунальная гаспадарка.
У 1999 годзе прэзыдэнт Уладзіслаў Ардзінба чарговы раз зьмяніў урад (што ён рабіў рэгулярна праз кожныя два гады), і Багапш перайшоў на працу кіраўніком дзяржаўнай кампаніі «Чарнаморэнэрга».
У 2003 годзе прымаў удзел у стварэньні грамадзка-палітычнага руху «Адзіная Абхазія», які прапанаваў яго кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах 2004 году. Першы тур, які прайшоў 3 кастрычніка 2004 году прывёў да працяглага і цяжкага палітычнага крызісу, калі два асноўныя кандыдаты — Багапш і Рауль Хаджымба абвясьцілі сябе пераможцамі. Вярхоўны Суд Абхазіі ня змог вынесьці адназначнае рашэньне па выніках выбарах. Сытуація накалялася і краіна імкліва набліжалася да грамадзянскага супрацьстаяньня. Але пры пасрэдніцтве Расеі былі праведзены перамовы, якія прынесьлі посьпех: Багапш стаў кандыдатам у прэзыдэнты, а Хаджымба — у віцэ-прэзыдэнты, які каардынуе дзейнасьць у галіне абароны, зьнешняй палітыкі і дзяржайнай бясьпекі. Яны былі абраныя 12 студзеня 2005 году. 12 сьнежня 2009 году быў пераабраны[4].
Быў таксама прэзыдэнтам Фэдэрацыі баскетболу Абхазіі. Жонка грузінка Марына Георгіеўна Шонія, сын Зураб, дачка Ляна. Сяргей Багапш шмат паліў і памёр у выніку праблемаў пасьля хірургіі лёгкіх[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Sergej Bagapsch // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б http://www.themoscowtimes.com/news/article/abkhazias-leader-dies-in-moscow/437744.html
- ^ Багапш посмертно стал героем Абхазии. Лента. Ру (рас.)
- ^ а б Zmarł Siergiej Bagapsz(недаступная спасылка), 29-05-2011, wp.pl (пол.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт прэзыдэнта Рэспублікі Абхазія (рас.) (анг.)