Кампутарны файл

(Перанакіравана з «Файл»)

Кампутарны файл (па-ангельску: file — шуфляда, папка) — блёк адвольнай інфармацыі, або рэсурс для захоўваньня інфармацыі, даступны для кампутарных праграм і звычайна разьмешчаны на якой-небудзь пастаяннай запамінальнай прыладзе. Файл пастаянны ў тым сэнсе, што ён застаецца даступным для праграм пасьля завяршэньня бягучай праграмы. Кампутарныя файлы можна разглядаць як сучасны аналяг папяровых дакумэнтаў, якія традыцыйна знаходзяцца ў офісных і бібліятэчных файлах (адсюль і паходзіць тэрмін).

У інфарматыцы ўжываецца наступнае вызначэньне: файл — гэта ўпарадкаваная сукупнасьць даных, якая захоўваецца на дыску і займае іменаваную вобласьць вонкавай памяці.

Зьмест файлуРэдагаваць

На большасьці сучасных апэрацыйных сыстэм, файлы арганізаваны ў аднамерныя масівы байтаў. Большасьць тыпаў файлаў вылучаюць некалькі пачатковых байтаў для метададзеных, якія дазваляюць атрымаць некаторыя асноўныя зьвесткі пра файл.

Памер файлуРэдагаваць

У любы момант часу, файл можа мець памер, звычайна выражаны як колькасьць байтаў, які паказвае, які аб’ём даных зьвязаны з файлам.

Арганізацыя зьвестак у файлеРэдагаваць

Інфармацыя ў кампутарным файле можа складацца з меншых пакетаў інфармацыі (часта званых «запісамі» або «радкамі»), якія індывідуальна розныя, але вылучаюцца некаторымі агульнымі рысамі. Напрыклад, файл заработнай платы можа ўтрымліваць інфармацыю пра ўсіх супрацоўнікаў кампаніі і зьвесткі па кожнай выплаце заработнай платы, кожны запіс у файле тычыцца заработнай платы толькі аднаго супрацоўніка, і ўсе запісы маюць агульную рысу, што яны ставіцца да заработнай платы. Тэкставы файл можа ўтрымліваць радкі тэксту, адпаведна друкаваным радкам на лісьце паперы. Акрамя таго, файл можа ўтрымліваць адвольныя двайковыя вобразы, або можа ўтрымліваць машынныя інструкцыі да выкананьня.

Файлавыя апэрацыіРэдагаваць

Файлы на кампутары можна створаць, перамешчаць, зьмяняць, дапаўняць, скарачаць і сьціраць (выдаляць). Звычайна гэтыя апэрацыі выконваюць дастасоўныя кампутарныя праграмы, але карыстальнік кампутара можа таксама працаваць з файламі ў выпадку неабходнасьці.

Глядзіце таксамаРэдагаваць