Рапнева

вёска ў гміне Бельск-Падляскі Бельскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы

Рапне́ва (па-польску: Rzepniewo, па-падляску: Rypniévo[1]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі. Адміністрацыйна прыналежыць солтыству ў Гыневічах Малых.

Рапнева
польск. Rzepniewo
Мясцовая назва: Rzepniewo/Rypnievo
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва: 36 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-100
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 23°13′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.21667° у. д. / 52.85; 23.21667Каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 23°13′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.21667° у. д. / 52.85; 23.21667
Рапнева на мапе Польшчы
Рапнева
Рапнева
Рапнева

Побач зь вёскай працякае рака Арлянка.

Насельніцтва рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Божай Маці з Гары Кармэль ў Бельску-Падляскім[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя рэдагаваць

 
Герб Бялыня

Рапнева існавала праўдападобна ўжо ў 16 ст. і было заселянае баярамі, якія хутка атрымалі шляхоцкія правы і прозьвішча Рапнеўскі (Rzepniewski). Рапнеўскія, які пражывалі ў Рапневе карысталіся гербам Бялыня(uk) і зьяўляліся прадстаўнікамі дробнай шляхты. Да Рапнеўскіх прыналежаў таксама хутар Белянаўшчына. У міжваенны пэрыяд Рапнева прыналежала да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 37 жыхароў (усе каталікі і палякі)[3]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Рапнева было далучанае да гміны Бельск-Падляскі.

Зноскі рэдагаваць