Рамэль — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Ramilo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ramo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рамэль»

Паходжаньне

рэдагаваць

Раміла (Rammilo, Ramilo) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова рам- (імёны ліцьвінаў Рамут, Рамаўт, Рамунт; германскія імёны Ramut, Ramaldus, Ramunt) паходзіць ад стараісьляндзкага ram(m)r 'дужы, моцны'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ramel (Ramela)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: pana Ramlów (30 жніўня 1601 году)[5].

Носьбіты

рэдагаваць

Рамзевічы-Рамэлі — літоўскі шляхецкі род[6].

На гістарычнай Піншчыне існуе вёска Рамель, на гістарычнай ПолаччынеРамелеўшчына.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1243.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 365.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 188.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 489.
  5. ^ Archiwum Domu Sapiehów. — Lwów, 1892. S. 294.
  6. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты