Рамуцішкі (Уцянскі павет)

Рамуцішкі (лет. Ramutiškė) — вёска ў Летуве, каля возера Талы. Уваходзяць у склад Ігналінскага староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету.

Рамуцішкі
лац. Ramuciški
лет. Ramutiškė
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Ігналінскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°15′36″ пн. ш. 26°11′28″ у. д. / 55.26° пн. ш. 26.19111° у. д. / 55.26; 26.19111Каардынаты: 55°15′36″ пн. ш. 26°11′28″ у. д. / 55.26° пн. ш. 26.19111° у. д. / 55.26; 26.19111
Рамуцішкі на мапе Летувы
Рамуцішкі
Рамуцішкі
Рамуцішкі

Рамут (Ramut) — імя германскага паходжаньня[1]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ramut (Ramot)[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1864 — 2 рэвіскія душы[6]
  • 1905 год — 3 чалавекі ў засьценку Рамуцішках, 6 чалавек у фальварку Рамуцішках[7]
  • 1931 год — 9 чалавек[8]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1127, 1235.
  2. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 203.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 738.
  7. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 270.
  8. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 1. — Warszawa, 1938. S. 45.